1 чэрвеня прайшоў заключны этап рэспубліканскай акцыі “Не пакідайце дзяцей адных!”.

Дзятлаўскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях праводзіў яе сумесна з работнікамі раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, раённай арганізацыяй таварыства ратавання на водах, раённым аб’яднаннем Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства, прадстаўніцтвам “Белдзяржстрах”.

IMG_1400

Самым актыўным удзельнікам мерапрыемства сталі вучні СШ №1 г. Дзятлава.

На свяце дзяцей сустракалі роставыя лялькі Філька і Лілька — персанажы часопіса “Юны ратаўнік”. Яны раздавалі паветраныя шары і наклейкі з малюнкамі аб мерах пажарнай бяспекі.

Вёў праграму клоун Клёпа. Гледачам было прапанавана  прадстаўленне дзіцячай цыркавой студыі “Марсі”. Прадоўжылі праграму “Вясёлыя прыгоды Фількі і Лількі”. Яе персанажы ў гульнёвай форме расказалі дзецям пра меры пажарнай бяспекі.

Іх патлумачыў інспектар Дзятлаўскага РАНС.  Таксама ён паведаміў аб прафілактычных мерапрыемствах, якія чакаюць дзяцей летам.

У час праграмы самыя актыўныя хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі таксама паўдзельнічаць  у конкурсах “Збор і выезд па трывозе”, “Юны ратаўнік”, “Знайсці пацярпелага”.

Завяршыла свята паказальнае выступленне ратаўнікоў Дзятлаўскага РАНС. На пляцоўцы каля Дома культуры ўсім удзельнікам акцыі былі паказаны пажарная аварыйна- ратавальная тэхніка, абсталяванне і інвентар.

З дзецьмі, якія адпачываюць у аздараўленчых летніках, ратаўнікі таксама сустрэнуцца ў час акцыі “Канікулы без дыму і агню”. У рамках мерапрыемства дзецям пакажуць тэматычныя відэастужкі, правядуць віктарыны і конкурсы.

МЕСЯЧНІК БЯСПЕКІ

З 1 чэрвеня па 1 ліпеня на тэрыторыі Гродзенскай вобласці праходзіць месячнік бяспекі жыццядзейнасці, насельніцтва, прафілактыкі правапарушэнняў.

Мэта мерапрыемства — зніжэнне колькасці правапарушэнняў, умацаванне правапарадку, папярэджанне парушэнняў, якія ўчыняюць у стане алкагольнага ап’янення.

Прашу ўсіх грамадзян падключыцца да правядзення мерапрыемства, не заставацца ўбаку. Аб выпадках парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі і іншых правапарушэннях мы можаце паведамляць па тэлефонах “101”, “102” або “112”. Ананімнасць званкоў гарантуецца.

А. БЕЛЕНКА,

інспектар Дзятлаўскага РАНС

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Хто атрымае выплаты да Дня перамогі?
Проведите выходные в безопасности
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации