Ключы ад мікрааўтобуса для пансіяната “Колас”

Каля сцен Брэсцкай крэпасці ў час урачыстай цырымоніі з удзелам намесніка міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Юліі Берднікавай ключы ад 22 новых айчынных мікрааўтобусаў вытворчасці “Брэстмаш” былі ўручаны прадстаўнікам сацыяльных установаў з усёй краіны. Сярод іх Казлоўшчынскі сацыяльны пансіянат “Колас”.

Закупка машын ажыццяўлялася за кошт рэспубліканскага бюджэту ў рамках Дзяржаўнай праграмы “Грамадства роўных магчымасцяў” на 2026-2030 гады. Аўтобусы спецыяльна пераабсталяваны пад патрэбы пажылых людзей і інвалідаў. Яны забяспечаны электрапад’ёмнікамі і мацаваннямі для бяспечнай транспарціроўкі пасажыраў у крэслах-калясках. Гэта крок, скіраваны на павышэнне даступнасці сацыяльных, медыцынскіх і культурных паслуг для пацыентаў пансіянатаў, якія жывуць за межамі буйных гарадоў.

Ігар Ціхан, дырэктар Казлоўшчынскага сацыяльнага пансіяната “Колас”:

– Мікрааўтобус, які атрымалі, зручны, камфортны і прыгожы. Зверху на ім брэндавы надпіс “Зроблена ў Беларусі” ў колерах нацыянальнай сімволікі. На транспартным сродку ўстаноўлены пад’ёмнік, таму інвалідныя каляскі не давядзецца закатваць уручную. У салоне іх можна размясціць адразу дзве і замацаваць – ёсць спецыяльныя прыстасаванні, каб у час руху выключыць траўмаванне пасажыраў. Ранейшая наша машына была толькі на адно месца для інваліда-калясачніка, таму новы мікрааўтобус дазволіць удвая хутчэй аказваць паслугі для такой катэгорыі пацыентаў. Звычайна падапечных нам неабходна транспарціраваць, напрыклад, на флюараграфію або адвезці групу насельнікаў “Коласа” з сяброўскім візітам у іншую сацыяльную ўстанову. Так, сёлета ўжо ездзілі ў Васілішкаўскі пансіянат “Васількі”.

Новы мікрааўтобус мае 11 пасажырскіх і адно вадзіцельскае месца, што дазволіць за раз арганізоўваць падвоз для дзевяці жыхароў пансіяната і двух суправаджаючых, плюс вадзіцель.

Вельмі ўдзячны, што ў нашай дзяржаве рэалізуюцца падобныя праграмы, якія дазваляюць павысіць якасць жыцця ўразлівых катэгорый насельніцтва. Атрымаць новы спецыяльна прыстасаваны транспартны сродак – значная падтрымка для пансіяната “Колас”.    

Ірына СТЫРНІК

Фота прадастаўлена пансіянатам “Колас”  

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае 

administrator

Recent Posts

Более 11 млн тонн зерна с учетом рапса и кукурузы намолотили в Беларуси

В Беларуси в сельскохозяйственных организациях и крестьянско-фермерских хозяйствах намолочено зерновых с учетом рапса и кукурузы…

10 часов ago

Ко Дню Октябрьской революции в Дятлово отремонтируют памятник В. И. Ленину

https://www.youtube.com/embed/mw7bQRrM9ZY Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

10 часов ago

Знайшоў у лесе 100 літраў бензіну

Напрыканцы кастрычніка супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі ў Дзятлаўскім раёне спынілі для праверкі легкавы аўтамабіль. Пры аглядзе аўто…

11 часов ago

Александр Лукашенко: женский голос в вопросах мира должен звучать громче

Президент принял участие в IV Минской международной конференции по евразийской безопасности. Президент Беларуси Александр Лукашенко…

13 часов ago

«Пьяному и бесправному не место на дороге!»

На территории Гродненской области в период времени с 4 по 7 ноября сотрудниками Госавтоинспекции будут…

15 часов ago

О мерах по предупреждению африканской чумы свиней

  Африканская чума свиней – вирусная болезнь домашних и диких свиней, не зависимо от пола, возраста…

16 часов ago