Кітай дапаможа пабудаваць нацыянальны футбольны стадыён у Мінску

Кітайская Народная Рэспубліка плануе выдзеліць Беларусі тэхніка-эканамічную дапамогу на рэалізацыю двух праектаў — «Нацыянальны футбольны стадыён» і «Басейн міжнароднага стандарту» ў Мінску. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр эканомікі Беларусі Уладзімір Зіноўскі па выніках сустрэчы з дэлегацыяй Міністэрства камерцыі Кітая на чале з начальнікам аддзела Дэпартамента па аказанні дапамогі Ван Лігуем, перадае карэспандэнт БЕЛТА. «Мы дамовіліся з кітайскімі партнёрамі, што ў бліжэйшы час нам будзе аказана тэхніка-эканамічная дапамога па будаўніцтве вялікага нацыянальнага футбольнага стадыёна па міжнародных стандартах. Сёння мы падпісалі пагадненне шляхам абмену пісьмамі аб пачатку фінансавага абгрунтавання гэтых праектаў. Паводле нашых меркаванняў, на гэтыя праекты будзе выдзелена 1,2 млрд юаняў (амаль $180 млн па бягучым курсе. — Заўвага БЕЛТА). Мы ўдзячны кітайскаму боку», — адзначыў Уладзімір Зіноўскі. Ён падкрэсліў, што рэалізацыя праектаў у рамках тэхніка-эканамічнай дапамогі кітайскага ўрада з’яўляецца адным з напрамкаў стратэгічнага партнёрства Беларусі і Кітая. Паводле слоў міністра эканомікі, на сённяшні дзень Беларусі аказваецца кітайская тэхніка-эканамічная дапамога на суму больш як 2 млрд юаняў. У прыватнасці, Уладзімір Зіноўскі канстатаваў паспяховую рэалізацыю першага інфраструктурнага праекта па развіцці Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень» — будаўніцтва сістэмы электрыфікацыі. «Мы будуем бальніцу ў Бараўлянах за кошт тэхніка-эканамічнай дапамогі Кітая, студэнцкі інтэрнат у Мінску», — расказаў міністр. Акрамя таго, у цесным узаемадзеянні з кітайскім бокам уведзены ў эксплуатацыю больш як 10 сацыяльных дамоў. «Дасягнута ўзаемаразуменне па рэалізацыі другога і трэцяга этапаў гэтага праекта. Узаемадзеянне забяспечваецца на ўсіх узроўнях — ад раёнаў да цэнтральных органаў улады Беларусі. Усяго будзе пабудавана больш за 50 шматпавярховых дамоў», — сказаў Уладзімір Зіноўскі.
БелТА
administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

11 минут ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

4 часа ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

5 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

22 часа ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

23 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago