Кінадылогія “Нашы сімвалы”: прэм’ера ў Дзятлаве

11 верасня ў кінатэатрах па ўсёй Беларусі праходзіць прэм’ерны паказ кінадылогіі “Нашы сімвалы” (нацыянальныя фільмы ў змешанай форме “Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь”, “Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь”) вытворчасці РУП “Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм”. Прэм’ера прымеркавана да Дня народнага адзінства, які будзе адзначацца 17 верасня.

У кінатэатры “Спадарожнік” у Дзятлаве паглядзець новую стужку прыйшлі кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі сілавых структур, работнікі прадпрыемстваў і арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў.

Першая частка фільма расказвае пра стварэнне і гістарычнае развіццё Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Другая прысвечана Дзяржаўнаму гербу, яго значэнню і ролі ў фарміраванні нацыянальнай ідэнтычнасці.

Кінадылогія даследуе гісторыю і сімволіку сцяга і герба Рэспублікі Беларусь і прымушае задумацца аб тым, як сімвалы могуць аб’ядноўваць людзей, фарміраваць іх каштоўнасці і вызначаць будучыню.

Пасля прэм’еры дзятлаўчане падзяліліся сваімі ўражаннямі ад кінастужак.

Вадзім Бялятка, намеснік старшыні райвыканкама, старшыня РА ГА “Белая Русь”:

– Вельмі цікавыя і інфарматыўныя фільмы, бо кожны з нас, кожны беларус павінен ведаць не толькі сімвалы, але і тое, што яны абазначаюць. У дылогіі ўдала спалучаны мастацкія і дакументальныя элементы, таму не толькі старэйшаму пакаленню, але і дзецям будзе ўсё зразумела і запамінальна. Удвая сімвалічна тое, што гэтая прэм’ера арганізавана напярэдадні такога цудоўнага свята, як Дзень народнага адзінства.

Вольга Рагачова, начальнік ідэалагічнага аддзела райвыканкама:

– Глядзела фільмы з вялікай цікавасцю. Яны выконваюць важную асветніцкую місію, інфармацыя пададзена даступна, што робіць іх цікавымі для самай шырокай аўдыторыі. Адчуваеш сапраўдны гонар, калі разумееш, якая глыбокая гісторыя і сэнс стаяць за кожным элементам нашых сімвалаў. Моцнае і аб’ядноўваючае кіно. Яго адназначна варта паглядзець усёй сям’ёй – яно выхоўвае патрыятызм і пачуццё гонару за сваю краіну.

Таццяна Лазута, настаўніца сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча:

– Фільмы спадабаліся. Нам не лішні раз было ўзгадаць пра стварэнне нашых дзяржаўных сімвалаў, пераасэнсаваць іх важнасць і значэнне ў жыцці кожнага беларуса. Цікава было даведацца пра кожны элемент у гербе, значэнне колераў у сцягу. Раю ўсім, пачынаючы са школьнікаў, паглядзець гэту кінадылогію, пастараюся паглядзець яе і са сваімі вучнямі.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#НАШАЛЕПШАЕ #НАШЕЛУЧШЕЕ

administrator

Recent Posts

Белорусские аграрии намолотили 4 млн тонн зерна

Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

4 часа ago

Вас памятае свет уратаваны. Жыццё – у ахвяру за дзясяткі жыццяў

Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…

4 часа ago

“Адчыні дзверы ў будучыню для юных фантазёраў”

Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…

4 часа ago

Набор невест ОТКРЫТ!

Мечтаешь примерить белое платье и почувствовать себя невестой, даже если до свадьбы ещё далеко? Или…

5 часов ago

Канікулы-2026. Урок бяспекі з першых рук

У аздараўленчым летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы прайшоў тэматычны дзень “Закон, бяспека і паспяховы…

5 часов ago

В Беларуси выросло пособие по уходу за человеком старше 80 лет или инвалидом I группы

В Беларуси с 1 августа выросло пособие по уходу за пожилым человеком старше 80 лет…

5 часов ago