Казлоўшчынская сярэдняя школа – пераможца гульні “Арляня”

Традыцыйна на пачатку мая на базе сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы прайшоў раённы этап рэспубліканскай ваенна-патрыятычнай гульні “Арляня”, прымеркаванай да Дня Перамогі і 82-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

За званне лепшых паспаборнічалі восем каманд, якія прадставілі ўсе тры школы горада Дзятлава, а таксама Новаяльнянскую, Казлоўшчынскую, Хвінявіцкую, Дварэцкую, Гезгалаўскую сярэднія школы.

Удзельнікаў мерапрыемства павітаў камісар Дзятлаўскага раёна Аляксандр Бургун. Ён заклікаў моладзь змагацца на этапах спаборніцтваў заўзята, дружна і сумленна, быць дастойнымі памяці сваіх продкаў – герояў Вялікай Айчыннай вайны, подзвіг якіх жыве ў наступных пакаленнях.

Зладжанай каманднай работы “арлянятам” пажадала метадыст раённага метадычнага кабінета Наталля Пазняк, яна правяла жараб’ёўку. Работу каманд на конкурсных этапах ацэньвала журы ў саставе начальніка групы прызыву на ваенную службу ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна Аляксандра Зайцава, а таксама спецыялістаў раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Грунтоўнай падрыхтоўкі ад канкурсантаў патрабаваў агляд строю і песні “Кожны з нас у страі!”, у якім лепш за ўсіх паказалі сябе навучэнцы Казлоўшчынскай сярэдняй школы. Таксама ім не было роўных у разборцы і зборцы аўтамата Калашнікава. Трапнасць і вытрымку прадэманстравалі ўдзельнікі конкурсу “Трапны стралок”, самы высокі камандны вынік – у сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча. Самымі хуткімі і спрытнымі былі “арляняты” з Хвінявіцкай сярэдняй школы, якія паказалі лепшы час у ваенізаванай паласе перашкодаў “Час каманды”.

Конкурсная праграма завяршылася цырымоніяй узнагароджання, дзе былі адзначаны пераможцы і прызёры спаборніцтваў.

Права прадстаўляць раён на абласным этапе рэспубліканскай гульні “Арляня” заваявала каманда Казлоўшчынскай сярэдняй школы. Дыпломам другой ступені адзначаны гезгалаўскія школьнікі, на трэцім месцы – каманды сярэдняй школы № 3 і гімназіі № 1 горада Дзятлава, Дварэцкай і Хвінявіцкай сярэдніх школ.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Чтобы школьный звонок прозвенел для ребят ярко и радостно

Накануне нового учебного года в гости к мальчишкам и девчонкам в социально-педагогический центр города Дятлово…

14 часов ago

Больше 6 человек на место. На какие аграрные специальности в Беларуси самый высокий конкурс

На какие аграрные специальности в Беларуси самый высокий конкурс, рассказали БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

15 часов ago

Программа мероприятий XXXIII Дня белорусской письменности

ПРОГРАММА ДНЯ БЕЛОРУССКОЙ ПИЬМЕННОСТИ 5 – 6 сентября 2026 г. в городе Костюковичи Могилевской области…

15 часов ago

Да ведама грамадзян

3 верасня з 14 да 16 гадзін у Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце (вул. Леніна, 18,…

15 часов ago

Краіна ведаў запрасіла ў госці

Вясёлы школьны званок у новым навучальным годзе празвінеў 1 верасня для 1911 навучэнцаў Дзятлаўшчыны. Упершыню…

18 часов ago

Александр Лукашенко назвал ШОС одной из важнейших опор стабильности в Евразии

Президент выступил на заседании Совета глав государств – членов ШОС. Президент Беларуси Александр Лукашенко назвал…

18 часов ago