15 жніўня ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве адзначылі парафіяльнае свята.
Госці ўрачыстасці прайшлі калонай у суправаджэнні новаяльнянскага аркестра да касцёла на чале з прадстаўнікамі гаспадарак нашага раёна, якія трымалі ў руках снапы новага ўраджаю.
На пачатку святочнай імшы ксёндз-пробашч Здзіслаў Пікула павітаў усіх прысутных, падзякаваў сваім прыхаджанам за актыўнасць і іх шчырыя сэрцы.
Ксяндзу Здзіславу дзеці падзякавалі за яго адкрытае сэрца, непагасную любоў да прыхаджан, добрыя вочы і цёплую ўсмешку, за Божае слова, якое пасеяў у сэрцах. Пажадалі моцнага здароўя, сілаў, радасці.
Ды парафіян звярнуўся біскуп Юзаф Занеўскі, заклікаўшы разам памаліцца і падзякаваць Пану Богу за новы ўраджай:
– Яшчэ нядаўна былі зажынкі, калі на хлебных палетках каталіцкія і праваслаўныя святары асвячалі сельскагаспадарчую тэхніку і благаслаўлялі работнікаў гаспадарак на плённую працу са словам Божым. А ўжо сёння мы ўсе прыйшлі падзякаваць Пану Богу за добры ўраджай, за хлеб на нашым стале і за наша жыццё, поўнае радасці.
Святары і вернікі ўзнеслі малітвы, выказалі падзяку Хрысту і Маці Божай.
Запаленая свечка, крыж, букет кветак, сноп з сёлетняга ўраджаю, хлеб, малітоўнік, ружанец – усё гэта стала дарамі, якія вернікі касцёла прынеслі для Ісуса Хрыста і Яго Найсвяцейшай Маці ў знак удзячнасці.
Кранальную песню падарыў прысутным з нагоды свята Сяргей Малышчык.
Напрыканцы службы вернікі касцёла асвяцілі кветкі, садавіну і агародніну. Прадстаўнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна асвяцілі снапы з каласоў новага ўраджаю. Завяршылася свята хрэсным ходам вакол касцёла.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Восень пафарбавала дрэвы ў жоўты і барвовы колеры, ціха падае лісце, радуюць яркія астры і…
Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…
Немец Франц Райндль избран новым президентом Международной федерации хоккея (IIHF), сообщает БЕЛТА со ссылкой на…
Па добрай традыцыі на Дзятлаўшчыне аднымі з першых прышчапляюцца і падаюць прыклад іншым працоўным калектывам…
Нядаўна аўтапарк раённага Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый папоўніўся новым аўтобусам МАЗ…
В рамках мероприятий, посвященных Году белорусской женщины и Дню пожилых людей, областной центр посетил совет…