Уборка гэтай сельскагаспадарчай культуры актыўна ідзе ва ўсіх гаспадарках Дзятлаўшчыны.

ААТ “Граніт-Агра” наблізілася да экватару ўборкі кукурузы на зерне і хутка завершыць нарыхтоўку на сілас. У работах задзейнічаны вопытныя механізатары гаспадаркі.

Аб ходзе работ расказала галоўны аграном таварыства Алена Майсейчык:

– Агульная плошча пасеву кукурузы сёлета склала 1700 гектараў, з іх 1160 гектараў убіраецца на сілас і 540 на зерне. Нарыхтавана 24 200 тон сіласу (у тым ліку з кукурузы – 23 890 тон). Убрана 89 % плошчаў кукурузы на сілас пры сярэдняй ураджайнасці 277 цэнтнераў з гектара. На 19 кастрычніка намалочана 1474 тоны зерня кукурузы, убрана 34 % пасяўных плошчаў пры сярэдняй ураджайнасці 80 цэнтнераў з гектара. Акрамя гэтага, у гаспадарцы вядзецца плюшчэнне кукурузы з закладкай у палімерныя рукавы. Ужо заплюшчана 397 тон, плануецца закласці яшчэ каля 200 тон.

Алена Сяргееўна адзначае, што ў параўнанні з леташняй ураджайнасць кукурузы істотна ніжэйшая: гэта звязана з сёлетнімі перыядамі анамальнай засухі на пачатку яе росту і ў момант выспявання зерня, ад чаго моцна пацярпеў лісцевы апарат культуры.

У ААТ “Граніт-Агра” ўборку кукурузы ажыццяўляюць камбайнеры Уладзімір Гукіш, на рахунку якога намалот больш за 1000 тон, і Уладзімір Чарняўскі.

Пераважная большасць ураджаю культуры будзе выкарыстана на ўласныя патрэбы сельгаспрадпрыемства, найперш, на корм жывёле, лішкі будуць рэалізоўвацца ў раёне.

Наталля АВЯРЧУК
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

11 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

11 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

11 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

12 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

13 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

1 день ago