Аднымі з першых прыступілі да касьбы траваў у ААТ “Граніт-Агра”.

На 26 мая ў гаспадарцы скошаны травы на 258 гектарах, нарыхтавана 99 тон сенажу ў стрэйч-плёнцы, пачалі закладку сенажу ў траншэю паблізу вёскі Карыца.

Як паведаміла галоўны аграном ААТ “Граніт-Агра” Алена Майсейчык, гаспадарцы сёлета неабходна ўбраць травы з плошчы 2365 гектараў. Тут для патрэбаў жывёлагадоўлі плануюць нарыхтаваць не менш за 30 цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы. А гэта ў сваю чаргу – 16500 тон сенажу, 220 тон сена, 22000 тон сіласу.

Для таго, каб справіцца з заданнем, тэхнікі ёсць дастаткова: сем касілак, тры кормаўборачныя камбайны, адзін камбінаваны прэспадборшчык, дзве адзінкі грабляў, неабходная колькасць машын і трактароў для адвозкі зялёнай масы.

Гаспадарка, па словах Алены Сяргееўны, поўнасцю забяспечана кансервантамі, захоўваюцца ўсе тэхнічныя патрабаванні пры закладцы кармоў.

Сярод лепшых працаўнікоў на касавіцы галоўны аграном назвала  Сяргея Жыха, Андрэя Літвінскага, Уладзіміра Кохана, Дзмітрыя Болтача, Віктара Крэмянеўскага, Дзмітрыя Бандарэнку.

Механізатара Дзмітрыя Бандарэнку сустрэлі ва ўрочышчы “Зосіна”. Касавіца – яго асноўны клопат. Каля 20 сезонаў правёў Дзмітрый Уладзіміравіч на корманарыхтоўчым камбайне. А калі паставіць тэхніку на адпачынак, перасядае на трактар.

Цяпер у сельскага працаўніка дзень пачынаецца  рана – а шостай гадзіне і доўжыцца да прыцемку. Пакуль стаіць неблагое надвор’е і не капрызіць апошнімі днямі май, трэба скасіць і вывезці як мага больш.

Прастояў у працы няма, бо МАЗаў задзейнічана дастаткова. Поруч з механізатарам працуюць на адвозцы здробненай зялёнай масы вадзіцелі  Андрэй Гулецкі, Леанід Бутэнка, Міхаіл Нагорны, Казімір Рысюк, Валерый Крысанаў, Віктар Жых.

На гэтым жа палетку з граблямі працуе і Аляксандр Шыкас.

– Людзі зацікаўлены старанна папрацаваць і зарабіць, – зазначыла старшыня прафсаюзнага камітэта ААТ “Граніт-Агра” Алена Зенчык. – Напярэдадні нарыхтоўкі кармоў 2020 года ў гаспадарцы былі дасканала распрацаваны і зацверджаны рабочы план, аплата працы на розных відах работ, прадугледжаны меры маральнага і матэрыяльнага стымулявання. Наш прафсаюз па завяршэнні касавіцы падвядзе вынікі працоўнага саперніцтва і, зразумела, будуць адзначаны старанныя працаўнікі. Варта таксама дадаць, што належным чынам на касавіцы працаўнікі забяспечаны абедамі і падвячоркамі. У поле гарачыя стравы і сухі паёк на вечар дастаўляюць з нашай уласнай сталоўкі. Па водгуках механізатараў, харчаванне задавальняе і нараканняў няма.

– У гранітаўцаў касавіца заўжды праходзіць зладжана, – зазначыў старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак. – Бо яскрава разумеюць, будуць кармы, будзе і малако, і мяса. І кормаўборачная кампанія, бадай, найважнейшы з гаспадарчых клопатаў. Наш райкам прафсаюза ў сваю чаргу таксама прадугледзеў, як зацікавіць і заахвоціць працаўнікоў на касавіцы.

Днямі раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне “Аб арганізацыі раённага спаборніцтва па нарыхтоўцы травяных кармоў у 2020 годзе”, якое  прадугледжвае маральнае і матэрыяльнае заахвочванне  селькагаспадарчых прадпрыемстваў, якія дамогуцца найлепшых вынікаў на касавіцы, а таксама механізатараў, занятых касьбой траваў. Так, пераможцамі спаборніцтва сярод механізатараў, якія працуюць на ўборцы  і касьбе траў, прызнаюцца тыя працаўнікі, якія ўбралі найбольшую колькасць зялёнай масы кармоў, скасілі найбольшую колькасць гектараў шматгадовых і аднагадовых траваў, выканалі планавыя заданні па нарыхтоўцы кармоў, не дапусцілі перарасходу гаруча-змазачных матэрыялаў, не парушылі працоўную і тэхналагічную дысцыпліну, правілы аховы працы. Дарэчы, Дзмітрый Бандарэнка, з якім сёння сустракаліся, у раённым спаборніцтве сярод механізатараў, занятых нарыхтоўкай зялёнай масы, у 2019 годзе заняў другое месца. Сярод пераможцаў былі таксама Дзмітрый Болтач і Дзмітрый Рой з гэтай гаспадаркі. Думаю, што гэты пералік папоўніцца сёлета новымі імёнамі. Важкіх укосаў гранітаўцам!

Інэса МІХАЙЛОЎСКАЯ
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Як дружна пырснулі сады…

Як дружна пырснулі сады,Закалыхаліся пад ветрам.Ляціць над светам пах такі,Што аж звініць вакол паветра.І з…

5 часов ago

Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!

Дарагія ветэраны вайны і працы! (далее…)

7 часов ago

Святлана Лагута: “Здаровы сэнс перамог”

7 мая Міжнародны алімпійскі камітэт зняў усе абмежаванні з беларускіх спартсменаў, такім чынам адкрыўшы ім…

20 часов ago

Футбольныя мячы – да Дня Перамогі

Напярэдадні 9 Мая ў рамках мерапрыемстваў у падтрымку дзіцяча-юнацкага футбола ў Рэспубліцы Беларусь Дзятлаўшчыну наведаў…

20 часов ago

“Перамога: погляд праз 81 год. Спадчына, памяць, выбар маладых”

Дыялогавая пляцоўка пад такой назвай  прайшла ў гімназіі № 1 горада Дзятлава. Пагаварылі пра тое,…

21 час ago

Актуальнае меркаванне. Гістарычная памяць – аснова працвітання грамадства

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага…

21 час ago