У Гродне прайшоў абласны этап рэспубліканскага конкурсу маладых работнікаў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстановаў Рэспублікі Беларусь “SuperПРОФИ-2025” у сферы адукацыі. Конкурс накіраваны на стварэнне ўмоў для абмену вопытам спецыялістаў у розных сферах і аказання дапамогі маладым работнікам у раскрыцці свайго патэнцыялу і рэалізацыі ў прафесіі.
Дзятлаўшчыну і сістэму адукацыі раёна прадставіла настаўніца англійскай мовы Круцілавіцкай базавай школы Карына Папко. Заваяваўшы першае месца ў раённым этапе конкурсу, яна стала лаўрэатам абласнога этапу.

Карына Ігараўна з’яўляецца актыўным удзельнікам прафсаюзнага руху, пераможцай розных конкурсаў, узнагароджана граматамі Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта, занесена ў Кнігу гонару маладых спецыялістаў сістэмы адукацыі Гродзенскай вобласці. У візітоўцы Карына Ігараўна падзялілася вопытам работы і сваёй формулай поспеху. У конкурсе напісання эсэ расказала, чаму прафесія настаўніка самая лепшая. Падчас творчага нумару былі прадэманстраваны фотаработы і аўтарскі верш “Фатаграфія – гэта мастацтва”.
Такія мерапрыемствы дазваляюць маладым педагогам адчуць упэўненасць у абранай прафесіі, а таксама ўбачыць сябе часткай вялікай адукацыйнай сістэмы рэгіёна, упэўнена канкурсантка.
Сяргей ГУЗОЎСКІ,
дырэктар Круцілавіцкай базавай школы
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае