У агратурыстычным комплексе Каробчыцы пад эгідай Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ГА “БРСМ” прайшоў абласны этап рэспубліканскага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла-2015”. За гэтае званне сёлета спрачаліся 14 камандаў. У ліку іх і дзятлаўчане Вольга і Юрый Варганы з СВК “Жукоўшчына”.
Вольга працуе выхавальніцай у Жукоўшчынскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе, Юрый — механізатарам у мясцовым СВК. Яны не толькі старанныя працаўнікі, але яшчэ і шматдзетныя бацькі, якія выхоўваюць траіх дзяцей.
Да ўдзелу ў конкурсе Вользе і Юрыю  неабходна было падрыхтавацца загадзя — зняць відэаролік пра свой падворак,  зрабіць творчую  візітку  сям’і. Дарэчы, за гэты этап конкурсу сям’я набрала найбольшую колькасць балаў.

.
Непасрэдна ў час спаборніцтваў яны паказалі, наколькі ўмеюць завіхацца па хатняй гаспадарцы  — калоць і піліць дровы, складваць іх, запрагаць і распрагаць каня. А вось у эстафетных спаборніцтвах разам з Вольгай і Юрыем удзельнічалі і трое іх дзяцей.
Рыхтавацца да конкурсу сям’і Варган дапамагалі раённая арганізацыя “Беларускі саюз жанчын” і раённы камітэт ГА “БРСМ”.Таксама дапамогу аказалі Дзятлаўскі КБА, СВК “Жукоўшчына”, СДК “Жукоўшчына”.

“СТОП — НЯПРАВІЛЬНЫ КРОК!”
22 жніўня з 11 да 14 гадзін работнікі Беларускай чыгуначнай дарогі разам з галіновым  і тэрытарыяльнымі камітэтамі грамадскага аб’яднання “БРСМ”, аддзеламі ўнутраных спраў на транспарце МУС  праводзілі агульнарэспубліканскую акцыю “Стоп — няправільны крок!”. Яна была скіравана на інфармаванне грамадзян аб правілах паводзінаў пры знаходжанні на аб’ектах чыгуначнага транспарту.
На Дзятлашчыне акцыя прайшла на чыгуначнай станцыі Наваельня. Тлумачальную работу з пасажырамі правялі члены пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ” Наваельнянскага КХП на чале з Дзіянай Гарановіч, чыгуначнікі і супрацоўнікі міліцыі.

А. ЧУРАЙ,
першы сакратар РК ГА “БРСМ”

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации