9 жніўня ў магазіне “Родны кут” у Дзятлаве і ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод” з 11 да 13 гадзін будзе праводзіцца інфармацыйна-адукацыйная акцыя па прафілактыцы хваробаў сістэмы кровазвароту “Лічбы здароўя: артэрыяльны ціск” пад дэвізам “Кантралюем ціск – падаўжаем жыццё!”.
Мэтай акцыі з’яўляецца павышэнне інфармацыйнай адукаванасці жыхароў раёна па пытаннях прафілактыкі хваробаў сістэмы кровазвароту, фарміраванне навыкаў кантролю артэрыяльнага ціску і правілаў здаровага ладу жыцця.
У час акцыі ва ўсіх жадаючых будзе магчымасць памераць артэрыяльны ціск, даведацца свой індэкс масы цела, атрымаць кансультацыю спецыялістаў па правільнай методыцы яго вымярэння і прафілактыцы захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы, а таксама задаць пытанні, якія цікавяць, па праблеме артэрыяльнай гіпертэнзіі.
Запрашаем да ўдзелу ў акцыі.
Дзятлаўскі раённы цэнтр гігіены, эпідэміялогіі
Дзятлаўская цэнтральная раённая бальніца
Пытанне: ці можа малады спецыяліст разлічваць на атрыманне льготнага крэдыту? Адказ: паводле Указа № 631…
Бяспецы людзей на працы, дома і ў час адпачынку быў прысвечаны чарговы сельскі сход, які…
УП "БЕЛТЕХОСМОТР" запускает услугу "Ночной дозор" для комфортного прохождения техосмотра, сообщили БЕЛТА на предприятии. "Услуга заключается в…
Президент Беларуси Александр Лукашенко поручил принять самые жесткие меры в отношении недостатков на уборочной. Об…
Жыхары раёна звярнуліся з пытаннем: чаму Дзень вызвалення горада Дзятлава прыпадае на 9 ліпеня, дата…
на факультет противовоздушной обороны учреждения образования «Военная академия Республики Беларусь» и в военные образовательные организации…