Сёння на стадыёне “Колас” сабраліся самыя актыўныя, спартыўныя выхаванцы аздараўленчых летнікаў на раённую спартландыю “Звонкія старты на Алімпе”, каб даказаць, што спорт – гэта здароўе, дружба і перамога. Права падняць Дзяржаўны сцяг было прадастаўлена капітанам каманд.



Удзельнікаў мерапрыемства павітаў загадчык спорту і турызму райвыканкама Дзмітрый Ёда:

– Лета – гэта самая цудоўная пара, канікулы, час аздараўлення і адпачынку. Сёння ў нас у раёне зараджаецца добрая традыцыя – правядзенне спартландыі. Усім жадаю добрых эмоцый, максімум задавальнення, цудоўнага настрою, набыць новых сяброў, а таксама паказаць свае лепшыя спартыўныя якасці, якія кагосьці прывядуць да п’едэстала перамогі. Прайграўшых, я ўпэўнены, не будзе, бо занятак спортам – гэта ўжо карысна і патрэбна для нашага здароўя.













На старт гэтым разам выйшлі восем каманд. Арганізатары падрыхтавалі для ўдзельнікаў займальныя эстафеты, дзе хлопчыкам і дзяўчынкам патрэбна было прадэманстраваць хуткасць, спрыт, цягавітасць і, галоўнае, згуртаваную камандную работу. Яны скакалі з мячом, умела лавіравалі клюшкай, гуртаваліся ў “вусеня”, пралазілі пад кальцом. Галоўнае, смех, падтрымка балельшчыкаў, летняе сонейка, бадзёры настрой панаваў не толькі на полі спаборніцтваў, але і трыбунах стадыёна.


























У выніку, самымі спартыўнымі аказаліся выхаванцы летніка “Алімпіец” Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, на другой пазіцыі замацаваліся іх сапернікі з “Акварэлькі” Вензавецкай базавай школы, трэцяй стала каманда летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы.





Падобныя мерапрыемствы не толькі папулярызуюць здаровы лад жыцця сярод моладзі, але і ўмацоўваюць сяброўскія сувязі..

Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае