На вясенніх канікулах навучэнцы Дзятлаўшчыны бавяць час цікава і з карысцю: у школах працуюць лагеры адпачынку.

У адным з іх з пазітыўнай назвай “Усмешка”, што функцыянуе на базе сярэдняй школы № 1 імя А. М. Чурылы, прайшоў конкурсна-гульнявы марафон “Мы разам!”.

Больш падрабязна аб мерапрыемстве расказала яго арганізатар, каардынатар раённага валанцёрскага клуба “Мы разам!” Ірына Мішчанка:

– Сустрэча адбылася ў рамках абласной прафілактычнай акцыі “Місія жыць”, скіраванай на папулярызацыю здаровага ладу жыцця і актыўнага ўдзелу дзяцей і падлеткаў у грамадскіх справах.

У пачатку марафону дзеці далі ўрачыстую клятву лагернай змены, што стварыла атмасферу адзінства і каманднага духу. Школьнікі з энтузіязмам далучыліся да спартыўных спаборніцтваў, у час якіх праявілі свае фізічныя здольнасці і спрыт. Таксама ім былі прапанаваны заданні на кемлівасць: навучэнцы адгадвалі загадкі і адказвалі на пытанні казачнай віктарыны, што дадало да спартыўнага запалу станоўчых эмоцый. Напрыканцы сустрэчы кожны з удзельнікаў атрымаў памятны падарунак. Хочацца спадзявацца, што мерапрыемства не толькі пасадзейнічала ўмацаванню сяброўства паміж дзецьмі, але і натхніла іх на далейшае сумеснае карыснае баўленне вольнага часу і добрыя справы.

Ірына СТЫРНІК
Фота Ірыны МІШЧАНКА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#образование #школа

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Хто атрымае выплаты да Дня перамогі?
Проведите выходные в безопасности
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026

Похожие публикации