Гэта дынамічна, сучасна і ярка

Адбылося ўрачыстае адкрыццё вясенняй змены прышкольнага лагера дзённага знаходжання “Вясёлая планета” на базе Дварэцкай сярэдняй школы. Дзеці сабраліся тут, каб з карысцю правесці канікулы, знайсці новых сяброў і зарадзіцца энергіяй перад апошняй чвэрцю. Галоўнай падзеяй раніцы стала тэматычная фотасесія “Мы няўрымслівыя і вясёлыя”.

Ідэя мерапрыемства простая: захаваць шчырыя дзіцячыя эмоцыі і паказаць, што адпачынак у школьным лагеры –  гэта дынамічна, сучасна і ярка.

Замест кулака пяць

З мэтай выхавання адмоўнага стаўлення да праяў жорсткасці і гвалту сярод аднагодкаў, умення супрацьстаяць ім, развіцця здольнасці разумець, прабачаць іншым чалавеку ў выхаваўча-аздараўленчым лагеры “Здаравячок” Казлоўшчынскай сярэдняй школы быў арганізаваны фотапраект “Замест кулака – пяць”. Выхаванцы прадэманстравалі, што быць моцным – значыць умець дамаўляцца, а не нападаць, а пры ўзнікненні канфліктнай сітуацыі ў свядомасці ў кожнага ёсць магчымасць выбару на карысць дыялогу і міру.

Адпачываць, дык з карысцю

Дзеці выхаваўча-аздараўленчага дзённага лагера “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава наведалі Дзятлаўскі РАС ДТСААФ. Яны пазнаёміліся з яго гісторыяй, даведаліся, як працуе арганізацыя ДТСААФ. Дзецям дазволілі пазаймацца на трэнажорах, расказалі, як праводзяцца заняткі ў класах.

“Ваша здароўе – скарб, які знаходзіцца глыбока ў зямлі. І каб знайсці яго, трэба прыкласці вялікія намаганні”, – такімі словамі пачыналася спартыўнае мерапрыемства “Вясёлы настрой” у лагеры “Усмешка”. Дзеці адзначылі, каб быць здаровым, трэба займацца фізкультурай, рабіць раніцай зарадку і не ленавацца, бегаць, плаваць, загартоўвацца, гуляць у рухомыя гульні на свежым паветры – весці здаровы лад жыцця.

Мы супраць насілля!

У дзённым выхаваўча-аздараўленчым лагеры “Эрудыт” гімназіі № 1 горада Дзятлава ў рамках PR-акцыя “Дзіцячы свет без жорсткасці і насілля” выхаванцы стварылі калаж “Мы супраць насілля”. Гэта не проста выраб, а магутны заклік да міру, дабрыні і ўзаемаразумення, які аб’яднаў дзяцей розных узростаў. Калаж упрыгожыў сцяну лагера і стаў цэнтрам абмеркаванняў. Гімназісты плануюць прадоўжыць акцыю – раздаць флаеры з лозунгамі “Будзь добрым!” і “Сяброўства перамагае злосць!”.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Правільныя арыенціры атрыманы

Першага верасня для нас, адзінаццацікласнікаў сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы,…

16 минут ago

Прием граждан и прямая линия

11 сентября 2026 г. с 11.00 до 12.00 состоится «прямая телефонная линия», ас 12.00 до…

23 минуты ago

Ахова працы – неабходны крок на шляху да зніжэння рызык

У Дзятлаўскім раёне праводзіцца месячнік бяспекі працы падчас уборкі кукурузы і тыдзень нулявога траўматызму ў…

27 минут ago

Да іконы Божай Маці – мірнымі дарогамі Беларусі

Больш за 800 праваслаўных вернікаў прынялі ўдзел у святочным богаслужэнні з нагоды святкавання яўлення Мінскай…

54 минуты ago

Общественная безопасность на объектах железнодорожного транспорта. Что важно знать

Основным видом транспорта в Республике Беларусь являются железные дороги. Они связывают в единое целое все…

2 часа ago

Александр Лукашенко рассчитывает на продолжение конструктивного диалога Беларуси и КНДР

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил Председателя Государственных дел КНДР Ким Чен Ына с Днем образования…

2 часа ago