Новы год у лагеры? А гэта ідэя!

Аздараўленчы лагер Новаяльнянскай сярэдняй школы “Лясная казка” стаў выдатным месцам для адпачынку, новых уражанняў, а таксама падтрымання здароўя для 21 выхаванца. Што чакала дзяцей на гэтай змене? Займальная праграма з забаўкамі на кожны дзень, якая дапамагла ім аднавіць сілы перад самай доўгай  навучальнай чвэрцю. І які ж Новы год без падарункаў! Прыемным сюрпрызам для дзяцей былі прызы ад Дзеда Мароза і Снягуркі. А чароўнае “Дрэва жаданняў” папоўнілася новымі дзіцячымі марамі і пажаданнямі, а таксама водгукамі аб адпачынку ў лагеры.

Каб помнілі

Выхаванцы лагера “Снегавічок” Дварэцкай сярэдняй школы наведалі музей “Дзеці ліхалецця” ў Наваельні.

Кіраўнік музея Тамара Крывеня прапанавала дзецям паспрабаваць уявіць сябе ў ролі тых хлопчыкаў і дзяўчынак, якія знаходзіліся ў дзіцячым лагеры ў гарпасёлку Наваельня ў гады вайны, звярнула ўвагу на даты вызвалення вёскі Дварэц, Наваельні, пра святкаванне ў гэтым годзе юбілею вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, каб зразумелі, што патрэбна цаніць тое, што сёння кожны з нас мае, што самае галоўнае – зберагчы мір у нашай краіне.

Падарожжа са Снегавічком-Здаравячком

На базе Казлоўшчынскай сярэдняй школы была арганізавана работа аздараўленчага лагера “Здаравячок”. Дзейнасць лагера распрацавана ў гульнявой мадэлі над назвай “Падарожжа са Снегавічком-Здаравячком”.

Падарожнічаючы па “станцыях”, выхаванцы  знаёміліся ў гульнявой форме са значнымі гістарычнымі, культурнымі, экалагічнымі і іншымі месцамі Рэспублікі Беларусь. Вынікам падарожжа стала стварэнне імправізаванай навагодняй ёлачкі, “упрыгожанай” атрыманымі ўражаннямі і новымі ведамі.

А мерапрыемстваў было шмат! Гэта і віртуальны круіз “Казкі водзяць карагод”, квэст-гульня “Ёлка, пад якой саграваюцца сэрцы”, віктарына “Па сцяжынках малой радзімы”, гульні, конкурсы, спартыўныя гадзіны, інфармацыйныя хвілінкі па правілах тэхнікі бяспекі. Пашчасціла пабываць і на экскурсіі ў Белавежскай пушчы, у гасцях у Дзядулі Мароза, а таксама паўдзельнічаць у навагоднім квэсце “Ключы бабулі Зімы” ў Вензавецкім лясніцтве.

Канікулы “ Зімовай акварэлькі”

Выхаванцы аздараўленчага лагера “Зімовая акварэлька” Вензавецкай сярэдняй школы таксама падарожнічалі па малой радзіме. З задавальненнем завіталі ў госці да бабулі Зімы ў мясцовае лясніцтва і паўдзельнічалі ў навагоднім экалагічным квэсце. Яны разам шукалі ключы бабулі Зімы, выконвалі заданні Баравічка, распутвалі зімовую павуціну, каб завітаць у госці да Дзядулі Мароза і яго ўнучкі Снягурачкі. Усе разам запалілі навагоднюю ёлку-прыгажуню, вадзілі карагоды, спявалі, танцавалі, расказвалі вершы.

Другі маршрут падарожжа – у аграсядзібу “Каля дуба” ў вёску Цяцейкі. Дзяцей чакалі прыгожая прырода і добразычлівыя гаспадары Жанна і Сяргей Калпінскія, цікавае знаёмства з аграсядзібай, пачастункі прысмакамі каля самавара, сапраўдная беларуская печ.

Далей – Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей. Тут выхаванцы лагера акунуліся ў гісторыю і паўдзельнічалі ў квэст-гульні “Новы год з Радзівілам”. Дзеці з задавальненнем гулялі, выконвалі заданні, знаёміліся з гісторыяй Дзятлаўскага краю.

Лагер з МЕГАпазітывам

Задорны святочны настрой панаваў на працягу ўсяго лагера “Сузор’е адкрыццяў” Раклевіцкай базавай школы.

Яркім акордам стала сяброўская сустрэча навучэнцаў Раклевіцкай і Жукоўшчынскай базавых школ. У захапляльнай форме для іх была праведзена гульнявая конкурсная праграма “МЕГАпазітыў”, падчас якой дзеці яшчэ больш пасябравалі, а таксама весела правялі час.

А хто з выхаванцаў самы спрытны, знаходлівы і кемлівы, вызначалі з дапамогай цікавых конкурсаў. Перамагла, вядома ж, дружба.

Весела, цікава, пазнавальна…

У Гезгалаўскай сярэдняй школе навучэнцы 4-6 класаў адпачывалі ў аздараўленчым лагеры “Эколаг”. Педагогі пастараліся захаваць навагодні настрой і выканаць жаданні дзяцей. Хвілінкі бяспекі, інтэлектуальныя віктарыны, працоўныя дэсанты, цімураўскія акцыі, спартыўныя гульні і кінасеансы – усе мерапрыемствы былі накіраваны на стварэнне бяспечных умоў баўлення часу выхаванцаў. Яны пабывалі ў казачным падарожжы ў Белавежскай пушчы, ва ўгоддзях чараўніцы Зімы шукалі яе ключы ў Вензавецкім лясніцтве, а таксама наведалі музей Казлоўшчынскай сярэдняй школы. У Гезгалаўскім Доме рамёстваў дзеці  пазнаёміліся з беларускімі рамёствамі, майстравалі паштоўкі.

Актыўны адпачынак, свежае паветра, яркія ўражанні і незабыўныя эмоцыі – усё, што трэба для ўмацавання здароўя і сіл для новых перамог і здзяйсненняў!

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации