Каму ж падабаецца хварэць!

Вакцынаваліся работнікі Рудаяварскага лясніцтва.

На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца кампанія па вакцынацыі насельніцтва. На гэты раз выконваючая абавязкі намесніка галоўнага доктара па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе Дзятлаўскай ЦРБ Наталля Літвінская расказала аб важнасці прышчэпак калектыву Рудаяварскага лясніцтва.

Да Наталлі Міхайлаўны далучылася загадчыца мясцовага ФАПа Алена Мацкевіч, якая, як ніхто іншы, ведае стан здароўя жыхароў.

На прыкладзе даўно вядомых чалавецтву вакцын Наталля Літвінская патлумачыла прысутным, якое значэнне для асобных людзей і грамадства ў цэлым мае вакцынацыя ад каранавіруснай інфекцыі, падрабязна расказала аб супрацьпаказаннях і самаадчуванні пасля атрымання прышчэпкі.

Паколькі цяпер ў сувязі з пахаладаннем у раёне павялічылася колькасць вострых рэспіраторных захворванняў і выпадкаў каранавіруснай інфекцыі, Наталля Міхайлаўна заклікала работнікаў лясніцтва не адкладваць рашэння прышчапіцца на пасля, а зрабіць гэта хутчэй, каб паспеў сфарміравацца імунітэт, які будзе служыць абаронай як самому прышчэпленаму, так і яго блізкім.

Медработніца прапанавала прысутным самастойна зрабіць выбар паміж кітайскай вакцынай “Vero Cell” кампаніі Sinopharm і расійскай “Спутник V”, якія цяпер ёсць у наяўнасці. Абодва прэпараты двухкампанентныя: другую прышчэпку трэба рабіць праз 21 дзень пасля першай.

– Калі большасць членаў калектыву, у якіх няма супрацьпаказанняў, прышчэпяцца, то і ў астатніх будзе менш рызыкі захварэць на каранавірус, а сам прышчэплены чалавек, як сведчыць медыцынская практыка, калі і хварэе, то не ў цяжкай форме, – падрахункавала сваё выступленне Наталля Літвінская.

– Хто ўжо сутыкаўся з каранавірусам, той выдатна памятае адчуванне недахопу паветра і цяжар у целе, з якімі, я ўпэўнена, больш не хоча сутыкнуцца ў сваім жыцці, – падтрымала размову Алена Мацкевіч. – Сама я ўжо атрымала два кампаненты вакцыны, заклікаю і вас рашыцца на правільны выбар.

Пасля тлумачэнняў медыцынскіх работнікаў сярод калектыву лясніцтва знайшліся жадаючыя вакцынавацца.

Дзмітрый Альховік, вальшчык лесу:

– Сярод маіх сваякоў каранавірусам ніхто не хварэў, аднак я вырашыў прышчапіцца, каб абараніць сябе. Аддаю перавагу кітайскай вакцыне, спадзяюся на добрае самаадчуванне ў далейшым. Каму ж падабаецца хварэць!

Уладзімір Бяляўскі, лесаруб:

– У нас ужо хварэў адзін з работнікаў, і каранавірус справакаваў у яго сур’ёзныя наступствы. Не хочацца сутыкнуцца з падобнай сітуацыяй, таму я вакцынуюся. Як і мой калега, раблю выбар на карысць кітайскай прышчэпкі “Vero Cell”.

Ірына СТЫРНІК  

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Для тых, хто адкрывае дзецям свет і дарогу ў будучыню

Восень пафарбавала дрэвы ў жоўты і барвовы колеры, ціха падае лісце, радуюць яркія астры і…

29 минут ago

Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве

Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…

4 часа ago

Немец Франц Райндль избран новым главой Международной федерации хоккея

Немец Франц Райндль избран новым президентом Международной федерации хоккея (IIHF), сообщает БЕЛТА со ссылкой на…

4 часа ago

У райвыканкаме вакцынаваліся ад грыпу

Па добрай традыцыі на Дзятлаўшчыне аднымі з першых прышчапляюцца і падаюць прыклад іншым працоўным калектывам…

6 часов ago

Новы транспарт – для школьнікаў Дзятлаўшчыны

Нядаўна аўтапарк раённага Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый папоўніўся новым аўтобусам МАЗ…

6 часов ago

В Гродно прибыла делегация именитых женщин Беларуси

В рамках мероприятий, посвященных Году белорусской женщины и Дню пожилых людей, областной центр посетил совет…

8 часов ago