Як абараніцца ад грыпу?

Важнае Грамадства

Як расказала Алена Куцко, загадчыца Дзятлаўскай раённай паліклінікай, у сярэдзіне верасня стартуе штогадовая кампанія па вакцынацыі ад грыпу сезону 2020-2021 гадоў.

Па словах доктара, асаблівасцю вакцынацыі ў гэтым сезоне з’яўляецца напластаванне грыпознай і COVID-19 інфекцый, так як у раёне па-ранейшаму сустракаюцца выпадкі захворвання каранавірусам. У сувязі з гэтым спецыялісты ў галіне імуналогіі лічаць вакцынацыю ад грыпу неспецыфічнай прафілактыкай COVID-19, бо ў склад вакцыны ўваходзіць імунастымулюючы кампанент.

Нагадаем, што паводле статыстыкі, створанай на аснове даных аб захворваннях на грып сярод прышчэпленага і не прышчэпленага насельніцтва, у эпідэмічны перыяд актыўнасці рэспіраторных вірусаў у 2019-2020 гадах праведзеная імунізацыя паказала высокую эфектыўнасць. Так, напрыклад, індэкс эфектыўнасці склаў 14,3 % ‒ гэта значыць, што людзі, якія зрабілі прышчэпку, хварэлі на грып у 14,3 раза менш, чым тыя, хто такую прышчэпку не рабіў.

‒ Зрабіць прышчэпку можна будзе ў паліклініках і амбулаторыях па месцы жыхарства, ‒ падкрэсліла Алена Канстанцінаўна. ‒ Для гэтага неабходна звярнуцца да свайго тэрапеўта або ўчастковага педыятра.

Марыя ПАПОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup