Аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва горада Дзятлава аднаўляе сустрэчы наведвальнікаў, якія цяпер праходзяць на свежым паветры.
Чарговая з іх адбылася 22 ліпеня на стадыёне “Колас” райцэнтра. У час яе было арганізавана асабістае першынство Дзятлаўскага раёна па гарадках сярод людзей з абмежаванымі магчымасцямі на прэмію Дзятлаўскага раённага фізкультурна-спартыўнага клуба. Гульня сабрала 11 ігракоў, сярод якіх былі наведвальнікі “Праменьчыка” ў суправаджэнні спецыяліста аддзялення Валянціны Саламевіч і члены раённай арганізацыі ГА “БелТІ”.
Поспехаў на спратыўнай пляцоўцы ім пажадаў інструктар-метадыст Дзятлаўскага раённага фізкультурна-спартыўнага клуба, ён жа галоўны суддзя першынства Аляксандр Белавус.
Па правілах гульні, асаблівых спартсменаў чакалі 10 тураў, кожны з якіх насіў назву адпаведна фігурам для выбівання. Адметна, што амаль усе прысутныя раней не раз гулялі ў гарадкі пад кіраўніцтвам Аляксандра Белавуса і маюць неабходныя навыкі.
Удзельнікі з задавальненнем прыступілі да гульні. На пляцоўку выходзілі па два іграка, кожнаму з іх прадастаўляліся тры спробы, а пры выбіванні ўсёй фігуры – яшчэ і дадатковыя. Сябры і Валянціна Саламевіч актыўна падбадзёрвалі тых, хто браў у рукі біты. Увогуле, атмасфера ў час спаборніцтваў была вельмі добразычлівай.
Ужо пры праходжанні тураў вызначыліся больш паспяховыя ігракі. Так, у шостым туры “серп” лепшы вынік, 6 ачкоў, паказала Кацярына Васільева. А ў восьмым туры “самалёт” лідзіраваў Анатоль Кець, які набраў 9 ачкоў. Варта зазначыць, што яго рэкорд на працягу гульні ў гэты дзень ніхто так і не пабіў.
Па выніках дзесяці тураў найбольш ачкоў (усяго 33) аказалася на рахунку Анатоля Кеця, ігракі Таццяна Рэгіневіч і Васіль Лявошка займелі па 25 ачкоў кожны. Паколькі ўзнікла спрэчная сітуацыя, суддзя прапанаваў вырашыць яе на пляцоўцы дадатковым турам. Напружаны момант – і лепшы вынік, а з ім і другое месца, у Васіля Лявошкі. Таццяна Рэгіневіч саступіла яму літаральна адно ачко і стала бронзавым прызёрам першынства.
Аляксандр Белаус уручыў пераможцам граматы Дзятлаўскага раённага фізкультурна-спартыўнага клуба, а Анатоль Кець за першае месца атрымаў яшчэ і грашовую прэмію клуба ў памеры 49 беларускіх рублёў.
На развітанне Аляксандр Аляксандравіч заклікаў людзей з абмежаванымі магчымасцямі актыўна наведваць спартыўныя мерапрыемствы, якіх сёлета для іх будзе арганізавана нямала.
Ірына КАЎКЕЛЬ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup
На афіцыйным сайце Міністэрства па падатках і зборах (nalog.gov.by) можна знайсці шмат карыснай інфармацыі. Так,…
Команда Дятловского района успешно выступила на осеннем первенстве Гродненской области по легкой атлетике среди юношей…
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…