7 сакавіка ў Гродне на сустрэчы са старшынёй абласнога выканаўчага камітэта Уладзімірам Каранікам ушаноўвалі прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва з усіх раёнаў Прынёмання, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё рэгіёна.
Дзятлаўшчыну на ўрачыстасці прадстаўляла дырэктар Хвінявіцкай сярэднай школы Святлана Цілігузава.
Мудрых і мэтанакіраваных жанчын павіншавалі цёплымі словамі, кветкамі, памятнымі падарункамі.
Уладзімір Каранік адзначыў, што менавіта на жаночай мудрасці і дабрыні, на жаночай стваральнай сіле трымаецца не толькі сямейны ачаг, але і грамадства ў цэлым.
Яшчэ шмат цёплых віншаванняў і кампліментаў на адрас нашых паспяховых зямлячак прагучала з вуснаў Уладзіміра Сцяпанавіча, а таксама памочніка Прэзідэнта – інспектара па Гродзенскай вобласці Юрыя Караева.
Святлана Цілігузава падзялілася сваімі ўражаннямі ад паездкі ў абласны цэнтр:
– Калі апісваць галоўнае пачуццё, то гэта захапленне. Сустрэча прайшла на вельмі дастойным узроўні. У фае нас вітаў аркестр, можна было пафатаграфавацца. Само пасяджэнне адбылося ў канферэнцзале аблвыканкама за круглым сталом, з удзелам 19 жанчын і прадстаўнікоў абласной улады. Разам з Уладзімірам Каранікам і Юрыем Караевым нас сустракалі старшыня абласнога Савета дэпутатаў Алена Пасюта, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Ігар Булаўка. Прыемнымі былі віншаванні, кветкі, падарункі, прагучала шмат цёплых слоў, добрыя ўражанні пакінуў канцэрт.
За сваю паездку, за сустрэчу з паспяховымі жанчынамі Гродзенскага краю словы ўдзячнасці хачу адрасаваць старшыні райвыканкама Андрэю Садоўскаму, яго намесніку Вадзіму Бялятку, начальніку аддзела адукацыі райвыканкама Марыне Лашкоўскай, за тое, што палічылі мяне дастойнай. Уражаннямі абавязкова падзялюся і з педагагічным калектывам, падзякую калегам за камандную работу, якая прывяла нас да поспеху. Жанчыны Дзятлаўшчыны плённа працуюць у розных сферах эканомікі рэгіёна, актыўна ўдзельнічаюць у грамадска-палітычным жыцці Гродзеншчыны. Але галоўная роля прыгожай паловы чалавецтва – гэта мацярынства. Жанчынам-работніцам школы і ўсім жыхаркам Дзятлаўшчыны да свята я жадаю моцнага здароўя, спакою і радасці на душы, у сэрцы – вясновага кахання, цёплага жаночага шчасця.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
На Дзятлаўшчыне поўным ходам ідзе ўборка “другога хлеба”. Традыцыйна яго вырошчваюць тры гаспадаркі раёна – …
Аб замацаванні моладзі на першым працоўным месцы, уборцы кукурузы, прафілактыцы пажараў, рэалізацыі новых будаўнічых праектаў…
Захапляльная квэст-гульня пад такой назвай прайшла ў рамках Адзінага дня бяспекі ў прытулку сацыяльна-педагагічнага цэнтра…
Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского хозяйства…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 28 сентября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…
У Новаяльнянскай гарпасялковай бібліятэцы ў рамках праекта “Правы побач: інтэрактыўны ПЦПІ для ўсіх” і абласной…