Мяне аштрафавалі! Каго вінаваціць?

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці ў 2017 годзе ўстаноўлены шматлікія факты парушэнняў устаноўленага парадку прыёмкі ў эксплуатацыю аб’ектаў будаўніцтва, адміністрацыйную адказнасць за якія ў роўнай ступені нясуць і старшыня, і ўсе члены прыёмных камісій.

У першым паўгоддзі 2017 года Камітэтам дзяржкантролю вобласці за парушэнне ўстаноўленага парадку прыёмкі аб’ектаў будаўніцтва ў эксплуатацыю да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 87 чалавек на агульную суму штрафу 8 тысяч рублёў.

Найбольш частыя прычыны, што сустракаюцца ў тлумачэннях асобаў, якія дапусцілі парушэнні, — гэта адсутнасць спецыяльных ведаў.

Гэта і выклікае найбольшае здзіўленне, паколькі парадак ажыццяўлення прыёмкі аб’ектаў будаўніцтва ў эксплуатацыю вызначае адзіны нарматыўны прававы акт — пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 чэрвеня 2011 года №716 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку прыёмкі ў эксплуатацыю аб’ектаў будаўніцтва”, у якім выразна вызначаны выпадкі, калі прыёмка аб’екта ў эксплуатацыю забаронена.
Так, для ацэнкі адпаведнасці выкананых работ праектна-каштарыснай, дазвольнай дакументацыі, патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў, дасягнення прадугледжаных праектнай дакументацыяй тэхніка-эканамічных паказчыкаў, гатоўнасці інжынернай інфраструктуры сапраўды такія веды патрэбны, і пры прыняцці рашэння аб падпісанні акта прыёмкі члены камісіі вымушаны спадзявацца на меркаванне чалавека, які валодае спецыяльнымі ведамі, і выдадзеныя адпаведнымі дзяржаўнымі органамі заключэнні.

Разам з тым, вялікая частка ўстаноўленых Камітэтам вобласці парушэнняў тычыцца іншага.

Так, прыёмка аб’ектаў у эксплуатацыю забаронена, калі не ўключаны ў склад прыёмачнай камісіі прадстаўнікі забудоўшчыка (заказчыка і падрадчыка — у выпадку заключэння дагавора будаўнічага падраду), распрацоўшчыка праектнай дакументацыі, эксплуатацыйнай арганiзацыi пры яе наяўнасці, мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, а таксама пры адсутнасці станоўчых заключэнняў усіх органаў дзяржаўнага нагляду, якія павінны выдаваць іх па дадзеным аб’екце, пералік якіх утрымліваецца ў той жа пастанове. І для ацэнкі гэтых абставінаў спецыяльных ведаў відавочна не патрабуецца.

Дык хто вінаваты ў тым, што дапушчана парушэнне, даводзіцца прайсці непрыемную працэдуру і выплаціць штраф? Для таго, каб пазбегнуць усяго гэтага, неабходна было толькі знайсці час, вывучыць адзін нарматыўны прававы акт і скарыстацца прадстаўленым у ім правам на матываваную адмову ад падпісання акта прыёмкі аб’екта ў эксплуатацыю пры наяўнасці парушэння.

Н. КРЫВІЦКАЯ,
намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

20 марта, 2025
Церемония инаугурации Президента Беларуси состоится 25 марта
«Встречная полоса!»

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации