У рамках рэспубліканскай дабрачыннай моладзевай акцыі “Цуды на Каляды”, якая праходзіць з 5 снежня па 9 студзеня, першы сакратар Дзятлаўскага раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык уручыла падарункі дзецям, якія гадуюцца ў прыёмных сем’ях раёна.
Большасць атрымалі цукеркі на раённым навагоднім ранішніку, але не засталіся без увагі і тыя, хто не змог пабываць на мерапрыемстве.
– Кожны год у час зімовых святаў беларускія моладзевыя аб’яднанні “БРСМ” і “БРПА” ўключаюцца ў традыцыйную дабрачынную акцыю, каб падарыць увагу і цяпло сваіх сэрцаў тым, каму асабліва патрэбна дапамога. Звычайна часцінку дабра і радасці ад моладзі ў час акцыі “Цуды на Каляды” атрымліваюць выхаванцы дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, сацыяльных прытулкаў, дзеці-інваліды і дзеці з прыёмных і апякунскіх сем’яў, – расказала Кацярына Уладзіміраўна.
У райцэнтры моладзевы лідар пабывала ў замяшчальнай сям’і Таццяны Сянчурынай і ўручыла салодкія падарункі тром яе непаўналетнім выхаванцам Лізавеце і Анастасіі Леўчанкам і Ільі Дзямідчыку. У аграгарадку Раклевічы яна сустрэлася з замяшчальнай сям’ёй Ніны Млынарчык, перадала цукеркі яе выхаванкам Вікторыі Тадарэнка і Ангеліне Юргель.
Бацькам і дзецям Кацярына Хілімончык пажадала, каб добрыя цуды збываліся не толькі на Каляды, але і ў паўсядзённым жыцці.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Пытанне: якія меры асабістай бяспекі на чыгунцы неабходна выконваць, каб засцерагчы сваё жыццё і маёмасць?…
Весела і ўрачыста з песнямі ад мінскай групы “Добрыя людзі”, шчырымі пажаданнямі і заслужанымі ўзнагародамі…
До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…
Президенты Беларуси и Мьянмы во время состоявшейся 20 августа неформальной встречи обсудили все направления сотрудничества.…
21 жніўня ў Гродне прайшла традыцыйная штогадовая жнівеньская педагагічная нарада, якая сабрала разам кіруючых работнікаў…
Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага…