Удзельнікі мастацкай самадзейнасці Вензавецкага, Новаяльнянскага, Гезгалаўскага, Жукоўшчынскага, Казлоўшчынскага, Дварэцкага, Раклевіцкага дамоў культуры правялі вясёлыя тэатралізаваныя абрады.
Калядоўшчыкі ў традыцыйных народных касцюмах віншавалі гаспадароў дамоў, куды заходзілі, са святам, спявалі песні, жадалі ўсім дабрабыту і здароўя ў будучым годзе.
Іх з радасцю сустракалі ў кожным доме, бо, па традыцыі, для сям’і гэта азначала шчасце і багацце на цэлы год. Гасцям шчыра дзякавалі і абавязкова шчодра адорвалі прысмакамі.
Для жыхароў Хвінявічаў і Парэчча творчы калектыў сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага цэнтра культуры разам з дзіцячым клубам аматараў беларускай народнай творчасці “Святліца” правёў абрад “Калядная казка”. Добрыя словы і пажаданні са святам гучалі ад казачных герояў, а галоўны сімвал новага года – Пацучок радаваў усіх прыемнымі прадказаннямі.
Работнікі Данілавіцкага дома культуры зладзілі шчадроўскую варажбу ў рамках этнапраекта “Народнаму скарбу — век векаваць”. З цікавасцю і чаканнем толькі добрага варажылі і дарослыя, і дзеці.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…
Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…
Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…