У горадзе Дзятлаве адбыўся Калядны турнір па валейболе сярод трох жаночых каманд. Не прайграўшы ніводнай партыі ва ўсіх сустрэчах, першае месца заняла каманда “Белтэрміз”. Дзяўчаты з сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча ва ўпартай барацьбе выйгралі каманду “ФСК” і занялі другое месца. Каманда “Белтэрміз” выказвае падзякуВалерыюМанчуку за аказаную матэрыяльную падтрымку.



Падрыхтаваў Ягор САРАЧЫНСКІ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga