Не стамляюцца прымаць падарункі і цёплыя знакі ўвагі хлопчыкі і дзяўчынкі з прытулка сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава.
На гэты раз у рамках дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” святочны настрой напярэдадні светлага свята Калядаў ім дарылі спецыялісты службаў прафілактыкі з камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама – намеснік старшыні камісіі Святлана Залучан, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС райвыканкама Віктар Петрукевіч, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык.
– Гэта людзі, якія іграюць найбольш важную ролю ў абароне законных інтарэсаў дзяцей нашага раёна, – так насельнікам прытулка прадставіла іх новых гасцей намеснік дырэктара Кацярына Ляўкевіч.
– Мы прыйшлі павіншаваць вас з вялікім праваслаўным святам – Нараджэннем Хрыстовым, – звярнуўся з віншаваннямі Віктар Петрукевіч. – Няхай яно прынясе вам усё найлепшае: любоў і клопат блізкіх, станоўчыя адзнакі ў школе, добры настрой. Жадаю, каб вашы мары збываліся, каб вы навучыліся адрозніваць дабро ад зла і рабілі толькі добрыя ўчынкі, няхай на жыццёвым шляху вас заўжды аберагае Гасподзь.
Госці ўручылі дзецям цукеркі і вялікі кошык з фруктамі, каб іх святочны рацыён быў не толькі салодкім, але і карысным.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…
Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…
Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…
9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…