Калядная зорка ўзышла над зямлёю,

Заззяла на ўвесь белы свет.

Закрочыла свята паважнай хадою,

Дае нам усім запавет.

Каб мірна жылі, працавалі старанна,

Плацілі дабром за дабро,

Любоўю напоўнілі сэрцы дазвання,

У душы каб сумленне жыло.

Каб помнілі Бога і храм яго вечны,

Дарогаю продкаў ішлі.

Традыцыі рода, усіх беларусаў,

Як светач, каб дзеці няслі.

І помнілі цвёрда, і верылі шчыра:

Няма нідзе лепшай зямлі,

Чым наша свяшчэнная маці-радзіма –

Тут продкі спрадвеку жылі.

Калядная зорка табе ўсміхнецца,

Адорыць сваёй цеплынёй.

І ў сэрцы абудзіцца светлая радасць –

То Бог размаўляе з табой.

Алена АБРАМЧЫК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Водные игры небезопасны
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

10 июля, 2026
Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Похожие публикации