Калонка рэдактара. Утоены магніт

Аб чым думае чалавек, калі сутыкаецца з няпростымі жыццёвымі сітуацыямі, куды яго цягне і чаму?

Мабыць,  туды, дзе ён адчувае сябе лёгка і спакойна. А дзе гэтае месца, дзе гэты рай?

У кожнага ён свой, непаўторны, сцяжынкі яго пачынаюцца яшчэ ў дзяцінстве.

Сапраўды кажуць, што дзяцінства – самая яскравая пара чалавека, і ўспаміны аб ім таксама самыя яскравыя, бо кожная падзея, сустрэча, кожны новы дзень – гэта адкрыццё, гэта пазнанне свету. І разам з гэтым ёсць нешта большае, ледзь улавімае пачуццёпоўнага шчасця і бестурботнасці.

Згадзіцеся, у кожнага з нас ёсць сваё дрэва, і не важна, яблыня гэта ў садку або ліпа, якая расце па той дарозе, што ў школу некалі хадзілі, свая рачулка або возера, дзе з бацькам рыбачылі, свой лясок, дзе грыбы збіралі сям’ёй, нават любімы магазін, у якім куплялі прысмакі на школьным перапынку. Гэты спіс можна працягваць…

Але чалавек расце, сталее, бестурботнасць недзе па “жыццёвай дарозе” губляецца, і ўсё больш нас нешта хвалюе… І вось тады мы ўспамінаем, што недзе ёсць той рай, куды неабходна абавязкова адправіцца ізноў апынуцца, нібыта ў дзяцінстве, набрацца жыццёвай сілы, зарадзіцца энергіяй. Але не ўсе.

Сучаснае жыццё са сваім хуткім рытмамчасам не дазваляе нам нават спыніцца, падумаць, а куды мы спяшаемся, што нас чакае за тым паваротам?

Мы забываем, што жыццё – гэта ўсяго толькі імгненне паміж мінулым і будучым, як у той песні спяваецца, і, разам з гэтым, забываем пра свае карані, губляем тыя каштоўнасці, якія павінны рабіць наша жыццё больш асэнсаваным і духоўна багатым.

Я неаднаразова ў сваім жыцці назірала, як людзі па-рознаму адносяцца да свайго роднага кутка. Для адных ён як глыток свежага паветра, без якога нельга ні дыхаць, ні жыць. Для іншых – нейкі абавязак, які неабходна час ад часу выконваць. А можна і не вяртацца на сваю радзіму, можна не даглядаць сваю спадчыну, зробіць хто-небудзь іншы… Так не павінна быць.

Чалавек не разумее, чаго сябе пазбаўляе. Пройдзе некаторы час, і, магчыма, ён зразумее, што згубіў, але каб не было позна.

Мне пашчасціла, бо я жыву ў сваім любым горадзе, разам са мною тут жывуць мае бацькі, сюды з задавальненнем пры любой магчымасці вяртаюцца мае дзеці. Тут усё люба і дорага майму сэрцу і душы. Гэта маё роднае месца.

Нехта з мудрых людзей сказаў: “Любяць не за тое, што ён добры, а за тое, што ён твой”. Так і з родным краем: любяць за тое, што ён блізкі, цудоўны, добры. Сюды цягне, як быццам тут утоены магніт. Тут усё роднае і блізкае. Галоўнае, што тут чакаюць і любяць. Сюды вяртаюцца хто з надзеяй, хто з сумам, хто з радасцю. Выбіраюць любімую пару года і едуць дадому ў родны край.

Наталля КАЛОДКА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Более 130 таксистов в Гродно получали зарплату в конвертах

Более 130 водителей гродненской компании такси получали зарплату в конвертах. В отношении директора фирмы возбуждено…

29 минут ago

Ограничения на выезд из Беларуси: кого они касаются в 2026 году

Указ Президента Беларуси №234 от 20 июля 2026 года обновил порядок ведения банка данных граждан,…

41 минута ago

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

1 день ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

1 день ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

1 день ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

1 день ago