Калонка рэдактара. Прыпынак не прадбачыцца?

Калі ёсць велізарны скарб, на шляху да яго ёсць шмат пастак.

Гэтыя пасткі пераадолее толькі той, хто варты. І ніяк інакш.

На працягу жыцця чалавек праходзіць шмат прыступак свайго развіцця. Самыя яркія вынікі бачныя ў дзіцячым узросце: першая ўсмешка, першае слова, першыя крокі… Школьныя гады і студэнцкія – прыступкі да атрымання ведаў і набыцця прафесіі, далей – дарослае самастойнае жыццё, этап станаўлення ў прафесійнай дзейнасці, стварэнне сям’і, выхаванне дзяцей…

Праходзяць гады. Жыццё становіцца стабільным, зразумелым, і чалавек адчувае сябе добра і камфортна, калі і ўзнікаюць праблемы ў працы і сям’і, то яны часовыя і папраўныя, як і ва ўсіх. Я пра іншае…

Знаходзячыся доўгі час у стане камфорту, мне здаецца, чалавек злёгку самазаспакойваецца, яго ўсё задавальняе, бо жыццё ідзе сваёй чаргой. Але ў той жа час усё становіцца нейкім вельмі звычайным і прыземленым. Узгадайце, што звычайна адказваюць на пытанне “Як твае справы?”.  Чуем у адказ: “Нічога новага, усё як заўсёды, праца – дом, дом – праца, усё добра”. І хто захоча напружвацца і ўсё псаваць, калі ў яго і так “усё добра”. А ці добра?

Мне здаецца, менавіта ў той момант, калі становіцца ўсё добра і камфортна і нічога не хочацца мяняць, варта задумацца пра змены. Змены, якія звязаны з ростам “сябе”, сваёй асобы, як кажа моладзь, “выйсці на новы ўзровень”.

Не ведаю, як вы, а я ў сваім жыцці заўважыла такую ​​заканамернасць: калі ўсё добра і стабільна, праз некаторы час абавязкова нешта адбудзецца, што парушыць уклад твайго штодзённага жыцця, як быццам нейкі “чарвячок” грызе цябе знутры – так добра доўга быць не можа!

І гэта “нешта” прыходзіць і можа быць розным, нават трагічным. Адразу зразумець, што здарылася, немагчыма. У цяжкі час жыццёвых крызісаў адбываецца ўнутраная рэвалюцыя. Але пасля ты разумееш, што як быццам вышэйшыя сілы пасылаюць табе гэтыя выпрабаванні і ўмешваюцца ў тваё жыццё, кажучы: “Не стой на месцы, не сядзі, трэба рухацца далей”.

Трэба рухацца наперад, развівацца, працягваць вучыцца і пазнаваць гэты свет, колькі б табе гадоў ні было, а ўсе пасланыя звыш выпрабаванні прымаць як урокі жыцця, працаваць над памылкамі і рабіць высновы. І нават калі рух наперад будзе цалкам новым, не трэба баяцца.

Зрэшты, кожны свой выбар зробіць сам. А варыянтаў два: змірыцца глыбока і шчыра са сваім узроўнем і пражыць годнае жыццё або развівацца і прыйсці на новы ўзровень. Другі шлях не самы просты. Яго загадка заключаецца ў тым, што, як толькі чалавек дасягае новага ўзроўню, перад ім адразу адкрываюцца новыя магчымасці для наступнага і прыпынак не прадбачыцца!

Так спыняцца ці не? Вырашаць вам!

Наталля КАЛОДКА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Люди – в приоритете

Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…

10 часов ago

Нового помощника Президента — инспектора по Гродненской области представили в Гродненском облисполкоме

Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…

11 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Знаходзіць радасць у стасунках з блізкімі

Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…

11 часов ago

В хозяйствах Гродненской области завершают уборку свеклы и кукурузы на зерно

В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…

14 часов ago

Александр Лукашенко озвучил планируемую повестку предстоящего в декабре заседания ВНС

Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…

14 часов ago

Александр Лукашенко проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания

Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…

14 часов ago