Калонка рэдактара. Любі, што ёсць, і не бойся таго, што будзе

Незапатрабаваным становіцца той, хто ад сябе нічога не патрабуе

Чалавек створаны для таго, каб жыць, тварыць, кахаць, гадаваць дзяцей, працаваць і… проста быць шчаслівым.

На мой погляд, шчаслівы чалавек – гэта запатрабаваны, заняты чалавек. І гаворка ідзе не толькі аб працы. Запатрабаваны чалавек – гэта чалавек, які заўсёды камусьці патрэбен: родным, дзецям, калегам па працы, сябрам, знаёмым і самому сабе таксама. Ён запатрабаваны ў тых, каму неабходны яго жыццёвы і прафесійны вопыт, веды, мудрыя парады.

А вось незапатрабаванасць можа “падкасіць” чалавека, і калі гэта адбылося, то настаў час разабрацца ў самім сабе. Магчыма, чалавек перастаў развівацца як асоба, перастаў ставіць перад сабой мэты і пусціў сваё жыццё на самацёк.

Чаму многія людзі, выходзячы на пенсію, адчуваюць сваю незапатрабаванасць? Ім здаецца, што яны больш нікому не патрэбныя, катастрафічна зніжаецца колькасць тэлефонных званкоў, няма неабходнасці выразна і арганізавана выбудоўваць свой дзень, каб усё паспець. Іншыя ж, наадварот, атрымліваюць асалоду ад атрыманай свабоды, таму што шмат гадоў марылі заняцца тым, што любяць, проста часу не хапала. Усё залежыць ад чалавека.

Часам дастаткова падумаць і спытаць у самога сябе: “А што хачу я?”. Успомніць свае патаемныя мары і жаданні, якія былі пахаваны празмернай занятасцю, бытам, працай. Бо велізарны багаж пад назвай “жыццёвы вопыт” было б няправільна растрачваць па дробязях. Магчыма, гэты вопыт проста камусьці неабходны.

Запатрабаваным чалавек можа быць заўсёды і ў любым узросце. Самае галоўнае – знайсці тое, чым можна быць карысным, чым заняць свой вольны час, калі яго стала занадта шмат.

Трэба працягваць жыць і жыць паўнавартасна. І няхай панядзелкі стануць пачаткам новых хобі, аўторкі і серады будуць прызначаны для карысных спраў, чацвяргі стануць традыцыйнымі для сустрэч з тымі, з кім цікава, пятніцы і суботы ператворацца ў сямейныя вячоркі, а нядзелі стануць новай крыніцай для духоўнага росту.

Так ці інакш, для кожнага па-свойму, але галоўнае – зрабіць сваю асабістую прастору светлай, лёгкай, якая дорыць радасць, і тады сапраўды ваша падсвядомасць забудзе, што такое “незапатрабаваны”. Бо незапатрабаваным можна быць і знаходзячыся ў цэнтры ўсеагульнай увагі, і ў натоўпе.

Будзем патрабаваць ад сябе шчаслівага жыцця, праграмуючы “пазітыў” і выдаляючы “негатыў”, любіць тое, што маем, і не баяцца таго, што будзе.

Наталля КАЛОДКА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

14 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

15 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

17 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

17 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

18 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

18 часов ago