2 верасня ў аграгарадку Белагурна адбыўся вечар адпачынку “Каляровае покрыва верасня”. На вечары прысутнічалі госці рознага узросту. Гледачам была прапанавана конкурсная праграма, у якой удзельнічалі тры маладыя сям’і: Святлана і Аляксей Магеры, Анастасія і Дзяніс Добышы, Анастасія і Аляксандр Карпяловічы.

Канкурсанты прадэманстравалі свае веды ў віктарыне на восеньскую тэматыку, з завязанымі вачыма вызначалі агародніну і садавіну ў кошыку, чысцілі на хуткасць і якасць бульбу, складалі святочныя стравы, мужчыны рабілі букеты з восеньскіх кветак для сваіх дам.

Удзельнікі парадавалі гледачоў сваім стараннем, гумарам, незвычайным падыходам да выканання заданняў.
У конкурснай праграме перамагла сям’я Добышаў. Вечар прадоўжыўся вясёлымі танцамі.

Падрыхтавала да друку Ю. БАКУНОВІЧ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?
Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации