Раённы калядны турнір па валейболе з удзелам мужчынскіх каманд прайшоў у Дзятлаве.
У турніры ўдзельнічала 7 каманд груп А і В.
Каманды групы А гулялі ў спартзале СШ №3. Першае месца занялі аматары з Вензаўца, другое — КХП “Наваельня”, трэцяе — аддзел Дэпартамента аховы МУС, чацвёртае — валейбалісты Наваельнянскай школы.
Каманды групы В змагаліся ў спартыўнай зале гімназіі №1. Пераможцы — КСУП “Хвінявічы”, на другім месцы аказаліся валейбалісты з каманды МНС, трэцяе месца заняла Хвінявіцкая школа.
Далей праходзілі фінальныя гульні, дзе МНС спаборнічала з аматарамі з Вензаўца. Перамаглі апошнія з лікам 2:0. Вынікам барацьбы КСУП “Хвінявічы” з КХП “Наваельня” стаў лік 0:2. МНС і КСУП “Хвінявічы” згулялі з лікам 2:1.
За першае месца гулялі КХП “Наваельня” і аматары з Вензаўца.
Пераможцам каляднага турніру стала каманда КХП “Наваельня” з лікам 2:0.
Агульныя вынікі гульні наступныя:
1 месца — КХП “Наваельня”,
2 месца — аматары з Вензаўца,
3 месца — МНС,
4 месца — КСУП “Хвінявічы”,
5 месца — Хвінявіцкая школа,
6 месца — аддзел Дэпартамента аховы МУС,
7 месца — Наваельнянская школа.
Лепшымі валейбалістамі турніру па амплуа сталі:
Ілья Аўсяннікаў (связны) з каманды КСУП “Хвінявічы”,
Аляксей Лупач і Ілья Мекіянец (цэнтральныя блакіруючыя) — аматары з Вензаўца,
Арцём Анушкевіч (нападаючы) з каманды КХП “Наваельня”,
Дзяніс Русін (нападаючы) — МНС,
Ілья Русін (дыяганальны) з каманды КСУП “Хвінявічы”.
Юлія БАКУНОВІЧ