Небяспечныя забавы з электрычнасцю

Праблема гібелі і траўмавання дзяцей ва электраўстаноўках працягвае выклікаць асаблівую занепакоенасць. Першага красавіка ў Гомельскай вобласці адбыўся няшчасны выпадак з падлеткам 2000 года нараджэння. Хлопец са сваім сябрам каталіся на квадрацыкле па закінутай ферме. Убачылі будынак трансфарматарнай падстанцыі і вырашылі зрабіць “сэлфі” (сфатаграфавацца) на другім паверсе будынка. Яны зламалі замок і прабраліся ў РУ-10кВ, нягледзячы на тое, што на дзвярах былі знакі па электрабяспецы. Пацярпелы вырашыў падцягнуцца на апорным ражку шыннага маста 10кВ і наблізіўся галавой на недапушчальную адлегласць да шыны. У выніку – траўміраванне электрычным токам. Сябар выклікаў хуткую дапамогу, пацярпелага даставілі ў бальніцу з апёкамі другой ступені рук і галавы.

Прычынай няшчаснага выпадку стала свавольства і неразуменне небяспекі, якую ўяўляе для чалавека электрычная энергія. Паважаныя дарослыя, калі адпраўляеце дзяцей у летнікі, турыстычныя паходы або проста да бабулі ў вёску, нагадайце ім важныя правілы электрычнай бяспекі.

Забараняецца: узбірацца на апоры ліній электраперадачы і трансфарматарных падстанцый; адчыняць дзверы трансфарматарных падстанцый, размеркавальных шчытоў і разбіваць прыборы, якія ў іх знаходзяцца; заходзіць за агароджы, дзе знаходзіцца электраабсталяванне; запускаць побач з лініямі электраперадач паветраных змеяў, мадэлі самалётаў; кідаць металічныя прадметы, дрот на правады паветраных ліній – гэта можа прывесці да абрыву і закарачэння правадоў; гуляць пад лініямі электраперадач, паблізу электраўстановак і электраабсталявання, якое знаходзіцца пад напружаннем; разбіваць ізалятары на апорах ліній электраперадач; датыкацца і падыходзіць бліжэй за 10 метраў да правадоў, якія абвіслі або абарваныя; псаваць або разбіраць бытавыя прыборы, лямпы асвятлення, разеткі і іншыя прылады, уключаныя ў электрычную сетку; лавіць рыбу з дапамогай вудаў пад правадамі паветраных ліній і паблізу іх.

Калі вы сталі відавочцам знаходжання пабочных асобаў у электраўстаноўках, парушэння правілаў электрабяспекі або выявілі пашкоджанні электрычных сетак, трансфарматарных падстанцый, неадкладна паведаміце па нумарах 144, 2-10-36 дзяжурнаму дыспетчару Дзятлаўскага РЭС.

Адміністрацыя Дзятлаўскага РЭС

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Водные игры небезопасны
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

10 июля, 2026
Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации