Калі пляж афіцыйны, то і адпачынак паўнацэнны

Не за гарамі летняя спёка, час водпускаў і школьных канікулаў, а таму дзятлаўчане ўсё часцей задумваюцца, як бавіць іх з карысцю для здароўя.

Адно з пытанняў на гэты конт, а дакладна: чаму на Дзятлаўшчыне арганізаваны толькі два пляжы? – прагучала ў час правядзення Адзінага дня інфармавання насельніцтва.

Па адказ рэдакцыя звярнулася да спецыялістаў.

Намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Баравік:

– Да абсталявання пляжаў прад’яўляюцца строгія патрабаванні заканадаўства, што патрабуе значных фінансавых затрат. Пры выбары месца для купання, якое ў далейшым прыводзіцца ў адпаведнасць і зацвярджаецца як грамадскі пляж рашэннем мясцовага органа выканаўчай улады, праводзіцца абследаванне. У час яго ацэньваецца ступень бяспечнасці вадаёма і яго санітарна-гігіенічныя паказчыкі. Улічваюцца таксама нормы заканадаўства, якія прад’яўляюцца да водных аб’ектаў грамадскага адпачынку: яны рэгламентаваны “Правіламі аховы жыцця на водах Рэспублікі Беларусь”. Калі ўсё сапраўды адпавядае ўсім вышэй пералічаным патрабаванням, толькі ў такім разе ставіцца пытанне аб адкрыцці новага месца для купання, прымаецца рашэнне райвыканкама, выдзяляецца фінансаванне і ажыццяўляецца далейшая падрыхтоўка гэтага воднага аб’екта да адкрыцця.

Старшыня раённай арганізацыі АСВОД Сяргей Шпакоўскі:

– Згодна з рашэннем № 84 ад 13 лютага 2023 года, на тэрыторыі нашага раёна вызначаны два месцы для купання – пляж санаторыя “Радон” і пляж на гарадскім возеры ў Дзятлаве. Яны адпавядаюць усім неабходным патрабаванням, таксама там ёсць абсталяваныя пасты і наладжана дзяжурства матросаў-ратаўнікоў, якія вядуць пастаяннае назіранне за адпачывальнікамі.

Дно акваторый гэтых аб’ектаў абследавана вадалазамі і ачышчана ад пабочных прадметаў, якія могуць нанесці траўму ці з’яўляюцца небяспечнымі для купальшчыкаў. Дарэчы, такая працэдура з’яўляецца абавязковай і праводзіцца напярэдадні кожнага купальнага сезона.

На абодвух пляжах абсталяваны месцы для купання дзяцей і асобна – для дарослых. Сёлета аддзелам адукацыі райвыканкама і АСВОДам на пляжы ў горадзе Дзятлаве будзе арганізавана навучанне непаўналетніх плаванню, таксама запланавана правядзенне спартыўных мерапрыемстваў на вадзе.

Сярод абавязковых патрабаванняў для афіцыйнага пляжа – наяўнасць абсталяваных пастоў і дзяжурства спецыяльна падрыхтаваных матросаў-ратаўнікоў, якія могуць кваліфікавана аказаць дапамогу купальшчыку, калі нешта пайшло не так. “Плюсамі”, якія падабаюцца ўсім адпачывальнікам, з’яўляецца абавязковая наяўнасць на пляжах кабінак для распранання, ценявых навесаў, крыніцы пітной вады, туалета, кантэйнераў для смецця. Таксама ёсць агароджаная, абазначаная буйкамі тэрыторыя для купання, дно якой загадзя праверана і ачышчана. Паколькі пляж афіцыйны, то на ім рэгулярна праводзіцца забор і аналіз вады спецыялістамі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, таму адпачывальнікі могуць быць поўнасцю ўпэўнены ў яе бясшкоднасці для здароўя. З апошніх “важных” патрабаванняў для такіх аб’ектаў – наяўнасць спраўнай сістэмы відэаназірання і душавой кабінкі.

Рашэннем райвыканкама № 84 у нашым раёне таксама вызначаны вадаёмы, дзе купанне забаронена. На іх устаноўлены адпаведныя інфармацыйныя шыльды, штотыднёва рэйдавымі міжведамаснымі групамі ажыццяўляюцца маніторынгі гэтых аб’ектаў для папярэджання і спынення правапарушэнняў.

  1. P. S. Як бачым, арганізацыя грамадскага пляжа на вадаёме – працэс не толькі адказны, працаёмкі і фінансава затратны, але і патрабуе пастаяннага кантролю адпаведных службаў, работы ратавальных пастоў і выканання ўсіх патрабаванняў заканадаўства. Таму ў гэтым сезоне па-ранейшаму на Дзятлаўшчыне поўную працэдуру адпаведнасці прайшлі толькі два пляжы. Яны зноў працуюць афіцыйна і адкрыты для ўсіх жадаючых.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Андрэй Кажэўка: “На прыём прыходзяць з бытавымі пытаннямі”

25 верасня прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян па месцы жыхарства правёў намеснік начальніка ўпраўлення…

18 часов ago

У райвыканкаме. Будзе цёпла ў дамах

На пасяджэнні райвыканкама пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага, з удзелам намесніка міністра энергетыкі Рэспублікі…

19 часов ago

Мототранспорт на контроле ГАИ!

Мотосезон в Беларуси еще продолжается, однако ГАИ постоянно проводит профилактические акции и напоминает байкерам о…

19 часов ago

Александр Лукашенко посетил производство лесозаготовительной техники в Логойском районе

Президент Беларуси Александр Лукашенко совершил рабочую поездку в Логойский район Минской области, где посетил ООО…

19 часов ago

Дятловский каравай едет на областные «Дожинки» в Кореличи!

Красавец весит 30 кг. На него и дополнительные изделия ушло 35 кг муки нового урожая.…

19 часов ago

ПРО:Безопасность. Чтобы «тихая охота» не обернулась бедой

Сезон сбора грибов и ягод в самом разгаре, но, к сожалению, он уже успел омрачиться…

19 часов ago