Пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі з удзелам спецыялістаў зацікаўленых службаў адбылося пасяджэнне міжведамаснага савета па дапамозе пацярпелым ад хатняга гвалту.

Вадзім Аляксандравіч акцэнтаваў увагу прысутных на тым, што праблема не губляе сваёй актуальнасці і характэрна не толькі для Беларусі, але і для іншых краін свету.

Старшы інспектар прафілактыкі АУС Дзятлаўскага райвыканкама Наталля Акуновіч падвяла вынікі прафілактычнай акцыі “Дом без гвалту”, у час якой ажыццяўлялася шырокая інфармацыйная работа, функцыянавалі міжведамасныя групы. Дома наведалі 41 жыхара, якія знаходзяцца на прафілактычным уліку за такія дзеянні, і чатырох, на якіх на працягу паўгода паступалі паведамленні аб учыненні гвалту, а таксама 6 шматдзетных сем’яў, дзе рэгістраваліся рукапрыкладствы. У ЛПП накіраваны двое хатніх тыранаў, у адносінах да сталькі ж прыняты рашэнні аб накіраванні. Адбыліся 14 рэйдаў. За час акцыі злачынстваў не дапушчана.    

Наколькі эфектыўна ў раёне наладажана міжведамаснае ўзаемадзеянне, расказала псіхолаг аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі ЦСАН Дзятлаўскага раёна Алена Макоўская. Адзначыла, што з раённага аддзела ўнутраных спраў за першае паўгоддзе бягучага года атрымана 37 паведамленняў аб згодзе на перадачу звестак: 36 чалавек пракансультаваны аб відах магчымай падтрымкі, 28 скарысталіся псіхалагічнай дапамогай. Сярод пацярпелых 35 сутыкнуліся з праблемай упершыню, адна пажылая жанчына тройчы стала ахвярай эканамічнага гвалту ад схільнага да алкаголю сына – ён накіраваны ў ЛПП. С дзвюма пацярпелымі вядзецца індывідуальная работа. Узаемадзеянне з праваахоўнымі органамі Алена Макоўская ацаніла як аптымальнае.

З формамі і метадамі медыцынскай і псіхалагічнай дапамогі пацярпелым азнаёміла намеснік галоўнага доктара па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе Дзятлаўскай ЦРБ Наталля Літвінская. Спынілася на тым, што ва ўстанове аховы здароўя працуюць псіхолаг і псіхатэрапеўт, а звесткі аб усіх дзіцячых траўмах перадаюцца ў міліцыю для высвятлення прычын. 

Як расказала галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама Алена Чайкоўская, сёлета фактаў аб дзецях, пацярпелых ад сексуальных пасягальніцтваў, не выяўлена, летась такіх было чатыры. З усімі непаўналетнімі і іх бацькамі праведзена кансультаванне, у адносінах да трох былі распрацаваны і рэалізаваны індывідуальныя планы абароны іх правоў і законных інтарэсаў, у чацвёртага законныя прадстаўнікі адмовіліся. Ні адзін з фактаў пры праверцы праваахоўнікаў не пацвердзіўся. Яшчэ аб двух выпадках, але ўжо фізічнага ўздзеяння на дзяцей, інфармацыя паступіла ад псіхолага-педагагічнай службы, саставу адміністрацыйнага правапарушэння і там не выяўлена. Работа прадаўжаецца. На базе сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава функцыянуе адзін з лепшых “дружалюбных пакояў” вобласці. Двойчы на год ва ўстановах адукацыі праходзяць месячнікі дыягностыкі.

Падводзячы вынікі сустрэчы, Вадзім Бялятка падкрэсліў, што ў раёне адпрацаваны алгарытм работы ў гэтым кірунку і ён дае свой плён.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Дятловщина

Похожие публикации