На Дзятлаўшчыне завяршылася сяўба ранніх збожжавых і зернебабовых яравых культур, аднак вясеннія палявыя работы не збаўляюць свой тэмп. У шэрагу сельгаспрадпрыемстваў раёна сеюць цукровыя буракі.  

Мінулы год парадаваў раннім і добрым ураджаем гэтай культуры. Каб сёлета спрацаваць не горш, трэба максімальна якасна захаваць тэрмін і тэхналогію пасеву. Аб тым, як гэты працэс наладжаны ў КСУП “Хвінявічы”, расказаў галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Аляксандр Кугейка:

– Сеем цукровыя буракі з пачатку красавіка. Агульны аб’ём сяўбы складае 110 гектараў, на сёння мы ўжо перасягнулі экватар, паспяваем завяршыць работу ў аптымальныя тэрміны. Ідзём няхуткімі тэмпамі, каб захаваць тэхналогію: на полі з мінімальным разрывам працуюць трактар з агрэгатам для перадпасяўной падрыхтоўкі і другі – з сеялкай. Надзвычай важна ўтрымаць вільгаць у зямлі, таму абодва агрэгаты працуюць практычна поруч адзін з адным, каб насенне легла ў спрыяльную глебу, а ўсходы былі раўнамерныя і дружныя. Унясенне арганічных угнаенняў і калію на гэтым участку было праведзена з восені, вясной падкармілі фосфарнымі і азотнымі ўгнаеннямі.

Аляксандр Віктаравіч расказаў пра ход вясенніх работ і найбліжэйшыя планы:

– Пры плане 226 гектараў у нашай гаспадарцы пасеяна 250 (110 %) ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур: пшаніцы – 100, ячменю – 100, гароху – 20 і аўсу – 30. Наперадзе – асноўная кампанія па сяўбе кукурузы, таксама традыцыйна пасадзім 50 гектараў бульбы. Сіноптыкі палохаюць пагаршэннем надвор’я, але спадзяёмся, што працяглых нізкіх тэмператур не будзе і сезон атрымаецца выніковым.

У адной камандзе на полі – два вопытныя механізатары.

Юрый Рагозік – неаднаразовы ўдзельнік конкурсу аратых, ён на “выдатна” ведае сваю работу і надзейнага жалезнага памочніка – энерганасычаны трактар МТЗ-3022, на якім працуе ўвесь год, цяпер рыхтуе глебу да сяўбы.

– Да гэтага быў на культывацыі, закрываў вільгаць на палетках, зімой ездзіў з прычэпам, пасля пасяўной папрацую на нарыхтоўцы кармоў, – дзеліцца планамі Юрый Іванавіч. – Маю ўсё, што трэба для работы: акрамя прычэпа, плуг, дыскі, культыватары, так што без справы не засумую.

На сяўбе заняты Ігар Гурноўскі, які працуе ў КСУП “Хвінявічы” ўжо два дзесяцігоддзі. Сёлета ён уключыўся ў пасяўную кампанію адразу з сяўбы цукровых буракоў, з якой добра спраўляецца правераны часам МТЗ-82 з сеялкай СММ-12:

– Настрой добры, работа ідзе і ўпэўнена набліжаецца да фінішу. Усе ўмовы створаны, тэхніка наладжана, абед прывозяць у поле. Усё як мае быць, і мы таксама стараемся.

Усім аграрыям раёна і краіны Ігар Сяргеевіч жадае, каб тэхніка не ламалася і надвор’е спрыяла хуткаму завяршэнню пасяўной кампаніі.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

2 часа ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

6 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

7 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

24 часа ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

1 день ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago