Каб вада не забрала жыццё

Для папярэджання гібелі людзей ад няшчасных выпадкаў на вадзе ў час купальнага сезона 2020 года пракуратура Дзятлаўскага раёна правяла праверку выканання патрабаванняў Правілаў аховы жыцця людзей на водах.

Паводле аператыўнай інфармацыі Беларускага рэспубліканскага таварыства ратавання на водах, у вадаёмах Гродзенскай вобласці сёлета патанулі 28 чалавек, у тым ліку чатыры непаўналетніх. У Дзятлаўскім раёне патанулі два чалавекі.

Так, сёлета ў чэрвені ў рацэ Моўчадзь быў знойдзены труп жыхаркі аднаго з гарпасёлкаў раёна. Як устанавілі матэрыялы праверкі раённага аддзела Следчага камітэта, перад смерцю жынчына разам з сяброўкай адпачывала на беразе, ужывала спіртное, купалася. Смерць надышла ў выніку ўтаплення.

Таксама ў чэрвені пры купанні ў начны час у возеры Камсамольскім горада Мінска патануў жыхар адной з вёсак Дзятлаўскага раёна.

Варта адзначыць, што рашэннем Дзятлаўскага райвыканкама па падрыхтоўцы зонаў масавага адпачынку на водных аб’ектах раёна былі вызначаны два месцы для купання – гарадскі пляж у Дзятлаве і пляж санаторыя “Радон”. Аднак часта людзі купаюцца ў забароненых і непадрыхтаваных для адпачынку месцах. Менавіта гэта прыводзіць да трагедый.

У час праверкі таксама высветлілася, што на некаторых вадаёмах Дзятлаўшчыны, дзе купанне забаронена, няма адпаведных таблічак.

Па выніках праверкі пракуратурай Дзятлаўскага раёна вынесена прадстаўленне.

Алег ВЯЛІЧКА,
пракурор Дзятлаўскага раёна

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Финал конкурса «Семья года» покажут сегодня в телеэфире

Телеверсию финального этапа VII республиканского конкурса "Семья года", проходившего во Дворце спорта в Минске 10…

10 часов ago

Стратегические цели в сельском хозяйстве до 2030 года назвали в Минсельхозпроде

Стратегические цели на 2026-2030 годы определены государственной программой "АПК будущего". В их числе - производство…

10 часов ago

На сельскагаспадарчым кірмашы ў Казлоўшчыне (фотафакт)

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

1 день ago

Сельскагаспадарчы кірмаш у Гезгалах (фотафакт)

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

1 день ago

«Перамога» наводзіць парадак

Да навядзення парадку на тэрыторыі сваёй установы далучыліся і супрацоўнікі рэдакцыі газеты “Перамога”. Ірына Камарова,…

1 день ago

Ведае ўчастковы. Як пакараюць за пашкоджанне аўтамабіля?

Пытанне: выйшаў раніцай на вуліцу і знайшоў на сваім прыпаркаваным каля дома аўтамабілі шматлікія пашкоджанні…

2 дня ago