Каб усё выдатна працавала!

Ёсць аб’екты камунальнай гаспадаркі, якія працуюць нават у святочныя дні, бо ад іх работы напрамую залежыць камфорт людзей і іх жылля. У іх ліку – кацельня ў Гезгалах, якая забяспечвае гарачай вадой і цяплом усе навакольныя шматкватэрныя дамы.

Пра стратэгічны аб’ект і яго калектыў расказаў майстар ацяпляльных кацельняў і цеплавых сетак Віктар Царык:

– На нашай кацельні працуюць тры катлы: асноўны на мясцовых відах паліва (дранка) магутнасцю 3 МВт, якога дастаткова для ацяплення жылфонду (каля 800 кватэр), а таксама сацыяльных аб’ектаў – школы, дзіцячага сада, клуба пры тэмпературы навакольнага асяроддзя да мінус 15 градусаў. Рэзервныя газавыя катлы запускаюцца ў выпадку моцнага паніжэння тэмператур, як было гэтай зімой, або на час рамонту цэнтральнага катла. Абсталяванне працуе ў штатным рэжыме, істотных аварый не дапускаецца, а бягучыя сітуацыі мы вырашаем сваімі сіламі.

Віктар Казіміравіч выказвае пажаданне, каб суб’екты гаспадарання таксама адказна рыхтаваліся да ацяпляльнага перыяду, тады ўвогуле праблем не будзе.

Мужчына працуе на кацельні трынаццаты год, кажа, што пашанцавала патрапіць у каманду вопытных прафесіяналаў, якія ведаюць сваю справу. Самому Віктару Казіміравічу па першым часе дапамог асабісты вопыт агранамічнай работы і парады калег.  У дружным калектыве працуюць чатыры аператары, слесар, трактарыст, аператар хімводаачыткі, прыбіральшчыца памяшканняў. Кожны з іх – вопытны і важны для агульнай справы.

– Напярэдадні свята хачу яшчэ раз выказаць словы ўдзячнасці тым, хто разам са мной працуе на гэтым адказным участку. Усім работнікам камунальнай службы жадаю шчасця, здароўя, дабрабыту. Тым, хто не на дзяжурстве – весела правесці святочны дзень.

Юрый Сіўко – адзін з самых вопытных работнікаў камунальнай службы, яго стаж налічвае 27 гадоў. Ён прадоўжыў дынастыю, як бацька, уладкаваўся аператарам спачатку на Цэнтральную кацельню ў Дзятлава, а затым – у Гезгалы. За час яго работы цеплавыя сеткі раёна прайшлі грунтоўную мадэрнізацыю, павысілася стабільнасць функцыянавання.  Дрывяны кацёл быў заменены на сучасны: палегчылася фізічная нагрузка, пры гэтым патрабуецца пастаянны кантроль і нямала ручной работы.

Аднак усё гэта вельмі падабаецца Юрыю Віктаравічу, які бачыць сваю рамантыку ў дзяжурствах, дзе ты сам сабе гаспадар і адказны за ўвесь аграгарадок, ён рады таму, што сваёй работай стварае ўтульнасць для землякоў.

– Жадаю, каб усё было добра, працавала без збояў, – адрасуе ён пажаданні калегам. – А ўсім камунальнікам і іх сем’ям – моцнага здароўя.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Як дружна пырснулі сады…

Як дружна пырснулі сады,Закалыхаліся пад ветрам.Ляціць над светам пах такі,Што аж звініць вакол паветра.І з…

2 часа ago

Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!

Дарагія ветэраны вайны і працы! (далее…)

4 часа ago

Святлана Лагута: “Здаровы сэнс перамог”

7 мая Міжнародны алімпійскі камітэт зняў усе абмежаванні з беларускіх спартсменаў, такім чынам адкрыўшы ім…

18 часов ago

Футбольныя мячы – да Дня Перамогі

Напярэдадні 9 Мая ў рамках мерапрыемстваў у падтрымку дзіцяча-юнацкага футбола ў Рэспубліцы Беларусь Дзятлаўшчыну наведаў…

18 часов ago

“Перамога: погляд праз 81 год. Спадчына, памяць, выбар маладых”

Дыялогавая пляцоўка пад такой назвай  прайшла ў гімназіі № 1 горада Дзятлава. Пагаварылі пра тое,…

18 часов ago

Гістарычная памяць – аснова працвітання грамадства

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага…

19 часов ago