Аб правілах дастаўкі балонаў з газам і новай паслузе для спажыўцоў

ВУ “Слонімгаз” Дзятлаўскі раён газазабеспячэння нагадвае, што дастаўка 50-літровых балонаў са звадкаваным вуглевадародным газам выконваецца спажыўцам газу, якім зроблены мантаж індывідуальнай балоннай устаноўкі, ёсць “Тэхнічны пашпарт на індывідуальную балонную устаноўку” (форма 4 – ГБУ) і заключаны дагавор куплі-продажу звадкаванага вуглевадароднага газу.

Дастаўка балонаў спажыўцам, якія жывуць у гарадах і гарадскіх пасёлках, ажыццяўляецца: да трох сутак – для індывідуальнай балоннай устаноўкі з адным балонам; да пятнаццаці сутак – для індывідуальнай балоннай устаноўкі з двума балонамі.

Для спажыўцоў газу, якія жывуць у сельскай мясцовасці: па графіку, зацверджаным мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.

Цяпер дастаўка балонаў са звадкаваным вуглевадародным газам спажыўцам газу, якія жывуць у сельскай мясцовасці, ажыццяўляецца адзін раз у два тыдні. Гэта не заўсёды зручна для спажыўцоў, аднак газазабяспечвальная арганізацыя не мае магчымасці змяніць графікі, бо дзейнічае ў межах існуючых дзяржаўных падыходаў па эканоміі і беражлівасці з улікам штогадовага скарачэння колькасці спажыўцоў звадкаванага вуглевадароднага газу.

У якасці рашэння пытання бесперабойнага газазабеспячэння спажыўцоў газу ВУ “Слонімгаз” Дзятлаўсі раён газазабеспячэння прапаноўвае перамантаж існуючай індывідуальнай балоннай устаноўкі: можна ўстанавіць два балоны звонку ў металічнай шафе з адключальнымі прыладамі.

Каб знізіць фінансавую нагрузку на спажыўцоў, ВУ “Слонімгаз” Дзятлаўскі раён газазабеспячэння ідзе ім насустрач і аказвае паслугу з заключэннем дагавора падраду з грамадзянамі на мантаж двухбалоннай устаноўкі з беспрацэнтнай растэрміноўкай плацяжу на шэсць месяцаў. Для афармлення растэрміноўкі неабходна мець пры сабе пашпарт і даведку аб сярэдняй заработнай плаце за апошнія тры месяцы. Пры адсутнасці заработку магчыма аформіць растэрміноўку з паручыцелем. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у газазабяспечвальнай арганізацыі па адрасе: г. Дзятлава, вул. Навагрудская, 7, тэл. 6-04-97, 6-04-92.

Дадатковай перавагай выкарыстання двухбалоннай індывідуальнай устаноўкі з’яўляецца магчымасць поўнай выпрацоўкі газу з балона незалежна ад графіка дастаўкі.

Часта людзі задаюць пытанне, ці можна захоўваць газавыя балоны ў непадключаным стане. Не, гэта забаронена. У адпаведнасці з патрабаваннем пункта 11.8 Правілаў карыстання газам у быце, газавыя балоны, прызначаныя для прыгатавання ежы, можна выкарыстоўваць толькі пры падключэнні да індывідуальнай балоннай устаноўкі.

Нагадваем, што ў выпадку самавольнага падключэння (адключэння) балонаў, газавага абсталявання, перамантажу індывідуальнай балоннай устаноўкі, захоўвання балонаў у непадключаным стане, выкарастання іх з іншай мэтай (у тым ліку выкарыстанне незарэгістраванага балона) спажывец газу прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці ў адпаведнасці з пунктам 20.9 Кодэкса Рэспублікі Беларусь “Аб адміністрацыйных правапарушэннях”, за што прадугледжаны штраф у памеры ад чатырох да дваццаці базавых велічыняў.

Адміністрацыя Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння

 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации