Правучыўшыся тры гады на ваенна-тэхнічным факультэце БНТУ, я ўжо шмат чаго прайшоў і мне ёсць што расказаць.
Па парадку: ваенную спецыяльнасць я абраў не проста так. Сёння прэстыжна насіць званне афіцэра, мець добрую вытрымку і выпраўку, нягледзячы на тое, колькі на гэта патрэбна працы і цярпення. Стаць афіцэрам – ужо з маладых гадоў атрымаць вялізны багаж ведаў і вопыту, а гэта, як вядома, заўсёды ў цане. Ёсць шмат афіцэрскіх прафесій, і на выбар сваёй спецыяльнасці мне спатрэбіўся не адзін дзень – тут на вагі было пастаўлена ўсё, што толькі можна параўнаць паміж сабой. Чаму прамысловае грамадзянскае будаўніцтва, ці, як яго называюць, ПГБ? У першую чаргу, будаўніцтва – гэта перспектыва ў будучыні. Нацыі, якая хутка развіваецца, заўсёды будуць патрэбны дамы, школы, дарогі, масты, а людзям са статусам ваеннаслужачых – новыя аб’екты ў ваенных гарадках.
За час вучобы я пазнаёміўся з рознымі профільнымі прадметамі: тэхналогіяй будаўнічай вытворчасці, эканомікай будаўніцтва, будаўнічай механікай і іншымі. Акрамя таго, вучоба ў грамадзянскай ВНУ дазваляе набыць мноства новых знаёмстваў з цікавымі і разумнымі хлопцамі, якія вучацца па розных спецыяльнасцях.
Калі коратка: разнастайная добраўпарадкаваная тэрыторыя, вялізная колькасць студэнтаў, сучаснае абсталяванне, высокакваліфікаваныя выкладчыкі – усё гэта можна з упэўненасцю сказаць пра БНТУ, які на сёння ўваходзіць у 800 лепшых тэхнічных універсітэтаў свету і топ-1 у Беларусі.
Безумоўна, на вучобу і вольны час патрэбна шмат энергіі, і таму наш факультэт сталовая БТНУ забяспечвае трохразовым штодзённым харчаваннем, а кормяць тут, скажам прама, смачна і дастаткова. Жывём мы ва ўніверсітэцкім інтэрнаце з усімі жыццёва неабходнымі дабротамі ў пакоях па два-тры чалавекі. Вучыцца тут цікава і весела, але вайсковую дысцыпліну ніхто не адмяняў. І ў нарады ходзім, і на пастраенне не спазняемся, але з такіх дробязяў і развіваецца тая самая загартоўка, якая нам і па службе, і па жыцці не раз спатрэбіцца. І на парады ходзім, і тэатры Мінска наведваем, у нас яшчэ шмат чаго наперадзе!
Вадзім КУХАРЧЫК,
курсант 3 курса
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Рэгістрацыя дзяржмаёмасці, завяршэнне капітальных рамонтаў, Адзіны дзень бяспекі, дзейнасць гандлёвых аб’ектаў – на гэтыя і…
На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца рэалізацыя абласнога праекта “Чырвоная зорка героя”, які аб’яднаў абласную арганізацыю РГА “Белая…
Президент Беларуси Александр Лукашенко вручил государственные награды заслуженным представителям различных сфер. Торжественная церемония организована в…
З 14 па 20 верасня Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы ў адносінах перавозак пасажыраў маршрутнымі транспартнымі…
Для кожнага мужчыны надыходзіць момант, калі трэба рабіць выбар, ад якога будзе залежаць далейшае жыццё,…
У Дзятлаўскім раёне завяршыўся цыкл мерапрыемстваў тэматычнага тыдня “Моладзевы пульс: БРПА + БРСМ на Дзятлаўшчыне”.…