Каб сабраць дзяцей у школу

На Дзятлаўшчыне стартавала традыцыйная акцыя “Збяром дзяцей у школу”, якая праводзіцца ў адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека” на 2021-2025 гады.

Больш падрабязна пра яе расказала галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама Алена Чайкоўская.

– Якія катэгорыі сем’яў могуць разлічваць на матэрыяльную дапамогу ў рамках Дзяржаўнай праграмы?

– Мэтавая катэгорыя – сем’і, дзе на ўтрыманні і выхаванні бацькоў знаходзяцца трое і больш дзяцей. Такі падыход адпавядае паняццям “сям’я” і “шматдзетная сям’я”, замацаваным Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і.

Аднаразовая матэрыяльная дапамога ў рамках Дзяржаўнай праграмы выплачваецца аднаму з бацькоў (маці (мачысе) ці бацьку (айчыму) у поўнай сям’і; законнаму прадстаўніку дзіцяці ў няпоўнай сям’і; усынавіцелю (удачарыцелю), апекуну (папячыцелю) – калі апека (папячыцельства) устаноўлена на перыяд часовай адсутнасці бацькоў у адпаведнасці з артыкулам 149 Кодэкса аб шлюбе і сям’і.

Выплата матэрыяльнай дапамогі ў рамках Дзяржаўнай праграмы не распаўсюджваецца на “сямейныя” формы ўладкавання дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў (прыёмныя і апякунскія сем’і, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу).

Сёлета ў рамках акцыі “Збяром дзяцей у школу” атрымае аднаразовую матэрыяльную дапамогу 621 навучэнец нашага раёна, які праходзіць навучанне ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі), з 297 шматдзетных сем’яў Дзятлаўшчыны.

– Які памер аднаразовай матэрыяльнай дапамогі атрымаюць школьнікі са шматдзетных сем’яў?

– З 2022 года выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да навучальнага года сем’ям, якія гадуюць траіх і больш дзяцей, на кожнага навучэнца ўстановаў агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі) у Рэспубліцы Беларусь аказваецца ў памеры 30 % бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, які дзейнічае на 1 жніўня каляндарнага года.

– Як плануецца ажыццяўляць выплаты матэрыяльнай дапамогі ў рамках Дзяржаўнай праграмы?

– Матэрыяльная дапамога будзе выплачвацца аддзелам адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама ў жніўні 2022 года на падставе рашэння Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта.

– Ці плануецца аказанне матэрыяльнай дапамогі іншым катэгорыям дзяцей?

– Дапамогу ў набыцці школьных рэчаў плануецца аказаць таксама непаўналетнім з малазабяспечаных сем’яў, дзіцячага дома сямейнага тыпу, прыёмных і апякунскіх сем’яў. У планах – выкарыстоўваць дапамогу ўстановаў, прадпрыемстваў і арганізацый раёна, у тым ліку прафсаюзных арганізацый. Традыцыйна актыўны ўдзел у акцыі “Збяром дзяцей у школу” прымуць грамадскія арганізацыі “Беларускі дзіцячы фонд”, “Беларускі саюз жанчын”, “Белая Русь”, Таварыства Чырвонага Крыжа, “Фонд міру”, а таксама неабыякавыя грамадзяне.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

47 минут ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

18 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

18 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

21 час ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

21 час ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

21 час ago