Каб папярэдзіць новыя злачынствы

Напрыканцы верасня дзятлаўская міліцыя па гарачых слядах шукала педафіла, які напаў на дзяўчынку-шасцікласніцу. Зламысніка затрымалі ўжо праз некалькі дзён, дзякуючы прафесійным дзеянням праваахоўнікаў і неабыякавасці мясцовых жыхароў, якія прыйшлі на дапамогу людзям у пагонах. Пасля затрымання высветлілася, што нападзенне на дзіця ў райцэнтры, з-за якога адшуквалі зламысніка, не адзінае ў яго «паслужным спісе». Гэта значыць, што былі б і новыя злачынствы супраць непаўналетніх, калі б затрыманы застаўся на свабодзе.

У час чарговай аператыўнай нарады асабовага саставу аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама супрацоўнікі міліцыі і кіраўнік аддзела Аляксандр Францавіч Біль падзякавалі за неабыякавасць, актыўную грамадзянскую пазіцыю і дапамогу ў пошуках злачынцы работніцы Дзятлаўскага РУП ЖКГ. Жанчыне аб’явілі падзяку і ўручылі грашовую прэмію.

Начальнік аддзела ўнутраных спраў А. Ф. Біль зазначыў:

— Злачынства і сапраўды было рэзананснае, бо нападзенне ўчынена на дзіця. Практычна кожны супрацоўнік нашага аддзела ў той ці іншай ступені прыняў удзел у высвятленні асобы злачынцы. Аднак мы — праваахоўнікі, наша задача ахоўваць правапарадак і абараняць насельніцтва ад супрацьпраўных пасягальніцтваў кожны дзень. Асабліва парадавала, што сярод грамадзян знайшліся людзі, гатовыя прыйсці нам на дапамогу. Жыхары Дзятлава не засталіся раўнадушнымі. Сёння мы дзякуем за дапамогу ў раскрыцці злачынства і жадаем усяго найлепшага нашай госці. Ваша добрасумленнае выкананне грамадзянскага абавязку, ініцыятыва, граматныя дзеянні дазволілі раскрыць і шэраг ранейшых злачынстваў затрыманага. Гэта дастойны ўчынак, які заслугоўвае павагі.

У сваю чаргу работніца камунгаса зазначыла, што яна і сама маці дваіх дзяцей, і чужая бяда не магла пакінуць яе раўнадушнай, тым больш, што была рызыка ўчынення новых злачынстваў. У гэтай справе проста неабходна было паставіць кропку, каб усе мамы раёна спалі спакойна.

Пазней супрацоўнікі дзятлаўскай міліцыі накіраваліся ў сярэднюю школу №3 горада Дзятлава, дзе ў пятым класе вучыцца дзяўчынка, якая бачыла нападаўшага за некалькі хвілін да ўчынення злачынства і змагла ў далейшым яго апазнаць. У прысутнасці дырэктара ўстановы, педагогаў і навучэнцаў грашовую прэмію і Падзячнае пісьмо начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама школьніцы ўручылі намеснік начальніка АУС па ідэалагічнай і кадравай рабоце Ігар Валер’евіч Хітро і начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Віктар Віктаравіч Петрукевіч. Яны падзякавалі пяцікласніцы за смеласць, уважлівасць і супрацоўніцтва.

І. СТЫРНІК

administrator

Recent Posts

За тысячныя намалоты – пашана і шчыры “дзякуй”

Камбайнавыя экіпажы і вадзіцеляў, якія перасягнулі вынікі ў тысячу тон, ушаноўвалі ў філіяле “АграМілк” РУП…

7 часов ago

Нам доверена память. Начались поисковые работы на Дятловщине (фотофакт)

Бойцами 52-го отдельного специализированного поискового батальона совместно с коллегами из других поисковых групп проводятся работы вблизи…

9 часов ago

Увага – на зберажэнне здароўя насельніцтва

Пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі прайшло чарговае пасяджэнне савета па дэмаграфічнай бяспецы з…

9 часов ago

ГрадусПлюс. Аварыйная сітуацыя выпраўлена аператыўна

У сацыяльнай сетцы TikTok з’явіўся відэаролік, аўтар якога непакоіцца аб тым, што вада ў рацэ…

14 часов ago

Электробезопасность при производстве сельскохозяйственных работ в охранных зонах линий электропередачи

Во время уборочной кампании и заготовки кормов вблизи линий электропередачи и в охранной зоне работают…

14 часов ago

В Дятлово состоялся третий игровой день турнира по мини-футболу «Футбольные каникулы»

Летний футбольный марафон набирает обороты, и на этот раз интрига закрутилась по-настоящему!  Результаты третьего тура: …

14 часов ago