Штогод на пачатку новага навучальнага года Дзятлаўская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа ў рамках акцыі “Запішыся ў спартыўную школу” ажыццяўляе набор і падрыхтоўку юных спартсменаў на аддзяленні па відах спорту.
Пазнаёміцца са спартыўнымі дысцыплінамі і выбраць цікавую для сябе на працягу ўсяго першага месяца новага навучальнага года будучым выхаванцам і іх бацькам прапануюць трэнеры-выкладчыкі раённай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.
Пра тое, як праходзіць адбор дзяцей, расказала дырэктар Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Святлана Лагута:
– Для таго, каб запісаць дзіця ў спартыўную школу, можна знайсці мноства прычын. Тут і клопат пра здароўе дзіцяці, і жаданне развіць у падлеткаў валявыя якасці, навыкі самаарганізацыі.
Спорт закліканы дапамагчы дзецям рэалізаваць свае нават самыя смелыя мары. Адбор дзяцей у спартыўную школу традыцыйна ажыццяўляецца з 1 верасня па 1 кастрычніка. У гэты перыяд трэнеры-выкладчыкі спартыўнай школы праводзяць тэматычныя заняткі па відах спорту, што дапамагае дзецям вызначыцца ў іх жаданнях і перавагах. У бацькоў таксама з’яўляецца магчымасць на працягу месяца пазнаёміцца з вучэбнай інфармацыяй, дысцыплінамі, трэнерскай камандай і дапамагчы дзецям зрабіць усвядомлены выбар.
Пра адно з самых папулярных адзяленняў – “Футбол” – расказаў старшы трэнер-выкладчык дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Уладзімір Ганчар:
– Галоўнае патрабаванне пры адборы дзяцей, як і ў любым іншым відзе спорту, – каб не было супрацьпаказанняў да заняткаў спортам, а гэта асноўная група здароўя. На аддзяленне “Футбол” могуць запісацца дзеці ва ўзросце ад 8 да 17 гадоў.
Пачатковае звяно (першы год навучання) займаецца тры разы на тыдзень па паўтары гадзіны, наступнае за ім – таксама тройчы на тыдзень, але па дзве гадзіны, выхаванцы з двух да трох гадоў навучання займаюцца чатыры разы на тыдзень, звыш трох гадоў –пяць разоў на тыдзень па дзве гадзіны. Заняткі па ўсіх дысцыплінах у нашай школе праводзяцца на бясплатнай аснове.
Сёлета на базе Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы будуць працаваць тры трэнеры: на базе Хвінявіцкай сярэдняй школы трэнер-выкладчык Валянцін Грынцэвіч, у Новаяльнянскай сярэдняй школе заняткі праводзіць Уладзімір Каўцэвіч, на базе сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава – старшы трэнер-выкладчык Уладзімір Ганчар.
Для правядзення вучэбна-трэніровачных заняткаў выкарыстоўваецца ўласная трэніровачная база, а таксама спартыўныя залы агульнаадукацыйных школ раёна. Зімой выхаванцы спартыўнай школы могуць наведваць басейн.
Сярод адметных мінулагодніх перамог – першае месца ў Першынстве Гродзенскай вобласці па міні-футболе сярод хлопчыкаў 2005 года нараджэння і бронзавая перамога ў аднайменных спаборніцтвах сярод хлопчыкаў 2007 года нараджэння.
Нашы дзяўчынакі летась прынялі ўдзел у Рэспубліканскім першынстве сярод дзявочых футбольных каманд, а ў таксама школьнай рэспубліканскай лізе па міні-футболе.
Запомніўся дзятлаўчанам яркі спартыўны праект пад назвай “Тата, мама, я –футбольная сям’я”, які прайшоў у нашым горадзе.
Сярод індывідуальных перамог можна адзначыць вядучых спартсменаў аддзялення па футболе, якія сёлета працягнуць вучобу ў СДЮШАР горада Гродна. Гэта былыя выхаванцы Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Дзмітрый Дзірвук і Павел Герус. Сёлета плануем не спыняцца на дасягнутым.
Акрамя аддзялення “Футбол”, Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа ажыццяўляе набор на адддзяленні “Лёгкая атлетыка”, “Цяжкая атлетыка”, “Грэка-рымская барацьба”.
Запісацца ў спартыўную школу можна па заяве бацькоў або законных прадстаўнікоў дзіцяці па адрасе:
г. Дзятлава, вул. Чапаева, 18/1, або па тэлефоне 8-01563-2-71-48
Адрас сайта: dyshdyatlovo.schools.by
Адрас электроннай пошты: dtdush@mail.grodno.by
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Рэгістрацыя дзяржмаёмасці, завяршэнне капітальных рамонтаў, Адзіны дзень бяспекі, дзейнасць гандлёвых аб’ектаў – на гэтыя і…
На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца рэалізацыя абласнога праекта “Чырвоная зорка героя”, які аб’яднаў абласную арганізацыю РГА “Белая…
Президент Беларуси Александр Лукашенко вручил государственные награды заслуженным представителям различных сфер. Торжественная церемония организована в…
З 14 па 20 верасня Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы ў адносінах перавозак пасажыраў маршрутнымі транспартнымі…
Для кожнага мужчыны надыходзіць момант, калі трэба рабіць выбар, ад якога будзе залежаць далейшае жыццё,…
У Дзятлаўскім раёне завяршыўся цыкл мерапрыемстваў тэматычнага тыдня “Моладзевы пульс: БРПА + БРСМ на Дзятлаўшчыне”.…