Апошнім часам вельмі часта для адпачынку або рыбнай лоўлі грамадзяне сталі выкарыстоўваць маламерныя судны.
За 9 месяцаў бягучага года рэгістрацыю прайшлі 6896 суднаў, зарэгістравана 24 транспартныя аварыйныя выпадкі з іх удзелам, пры якіх загінула 20 чалавек і 13 выратавана.
Забаронена кіраваць маламерным суднам:
— не маючы на гэта дазволу (адпаведнага пасведчання);
— калі на борце знаходзіцца больш чалавек, чым гэта дазволена;
— у хворым стане або алкагольным ап’яненні;
— у час моцнага туману.
Перад пачаткам плавання абавязкова апранайце выратавальную камізэльку. Калі вы апынуліся за бортам, то ўзбірайцеся на судна з задняй часткі. Пры перакульванні ў вадзе не спрабуйце вярнуць яго ў зыходнае становішча, а лепш вазьміцеся за леернае агароджванне судна і разам з ім плывіцеда бліжэйшага берага.
Сяргей ШПАКОЎСКІ,
старшыня раённай арганізацыі АСВОД
Дзмітрый ЛЯНЦЭВІЧ,
старшы інжынер Дзятлаўскага РАНС
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…
На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна за дзевяць месяцаў бягучага…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 ноября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…
Пытанне: ці з’яўляецца абмежаванне ў дзеяздольнасці дзейснай мерай для барацьбы з алкагалізацыяй членаў сям’і? Адказвае…
С наступлением отопительного сезона вопросы безопасной эксплуатации печного отопления становятся особенно актуальными. Неправильный выбор топлива…
Адбыўся раённы этап рэспубліканскага моладзевага конкурсу “Лідар года-2026”. У фінале вочнага тура за званне лепшага…