У Дзятлаўскай раённай пракуратуры прайшла прафарыентацыйная сустрэча з навучэнцамі 9-11 класаў школ горада, некаторыя з якіх з’яўляюцца дэпутатамі моладзевага парламента пятага і шостага скліканняў пры раённым Савеце дэпутатаў.

Пракурор Дзятлаўскага раёна Алег Вялічка, яго намеснік Віталь Юрго і памочнік Ірына Забеліна расказалі старшакласнікам аб сваім прафесійным выбары, чаму вырашылі атрымаць менавіта юрыдычную адукацыю і займацца прававой работай.

Падрабязна спыніліся на маральных і псіхалагічных якасцях, якія павінны мець работнікі органаў і ўстановаў пракуратуры. Пералічылі розныя пасады, дзе могуць пачынаць свой працоўны шлях юрысты-выпускнікі пасля стажыроўкі і адпаведнай атэстацыі.

Акцэнтавалі ўвагу на тым, што ў дадзенай прафесіі маладыя людзі  будуць абараняць правы і свабоды грамадзян Беларусі, сачыць за выкананнем заканадаўства, служыць закону і забяспечваць правапарадак у сваёй краіне.

Таксама закранулі тэму генацыду, адзначылі, што ў 2021 годзе адным з прыярытэтных напрамкаў у рабоце пракуратуры было расследаванне крымінальнай справы па факце масавага знішчэння мірных грамадзян на Дзятлаўшчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд. Школьнікі былі актыўнымі слухачамі і задавалі шмат пытанняў. Навучэнцы цікавіліся, чым яшчэ займаецца пракурор, акрамя абвінавачвання грамадзян за супрацьпраўныя дзеянні ў судзе, якія злачынствы часцей за ўсё здзяйсняюцца ў нашым раёне, прасілі расказаць аб самых запамінальных расследаваннях са службовай практыкі.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Польза рапсового масла
Главная елка города засияет яркими огнями 12 декабря
Можно ли заём денег оформить через нотариуса?

Похожие публикации