Юрый Варган і Пётр Маложын – лепшыя аратыя Дзятлаўшчыны

У Дварэцкім доме культуры прайшла цырымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў конкурсу “Лепшы араты-2023”.

Так, пераможцам у намінацыі “Малыя трактары” стаў Пётр Маложын з СГФ “АграМілк”, віцэ-чэмпіёнам – Міхаіл Дубешка (ААТ “Граніт-Агра”), бронзавым прызёрам – Юрый Шыбаеў (ААТ “Дварэцкі льнозавод”). У намінацыі “Вялікія трактары” лепшым аратым прызнаны механізатар Юрый Варган (КСУП “Жукоўшчына”), на другім месцы – Пётр Паршук (ААТ “Граніт-Агра”), трэцяе – у Аляксандра Бяляўскага (СГФ “АграМілк”).

Граматы і грашовыя прызы ад раённага выканаўчага камітэта пераможцам і прызёрам конкурсу ўручыў старшыня камісіі – першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка. Персанальным грашовым прызам былі адзначаны самы малады ўдзельнік конкурсу Міхаіл Калодка і самы вопытны – Анатоль Марук, у намінацыі “За адданасць прафесіі” – Пётр Паршук, стаж якога механізатарам складае больш за 36 гадоў. Усе ўдзельнікі спаборніцтваў атрымалі заахвочвальныя прэміі, таксама кожнаму трактарысту-машыністу, які араў поле ў рамках “Лепшага аратага-2023”, была выплачана заработная плата ад ААТ “Дварэц-Агра”, яе ўручыў дырэктар прадпрыемства Аляксандр Лесюкоў. Таксама канкурсанты атрымалі каштоўныя падарункі ад кіраўніцтва і прафсаюзных камітэтаў сваіх прадпрыемстваў.

Пераможцы і прызёры конкурсу падзяліліся сваімі ўражаннямі і адказалі на пытанні.

– Якія эмоцыі ад конкурсу?

Пётр Паршук:

– Настрой выдатны! Папрацаваў ад душы, паказаў свой вопыт і ўменні, араць у полі мне не прывыкаць. У гаспадарцы таксама паднімаю зябліва, “Джон Дзір”, на якім працую 17 гадоў, слухаецца, як родны, праўда, выбранае жараб’ёўкай поле было крыху гразкаватым, дадало клопату. У гонцы за месца лідара мы ішлі на адным узроўні з КСУП “Жукоўшчына”, вырашальнымі сталі гектары ўзаранага поля. Парадавала намінацыя і прэмія за стаж работы.

Міхаіл Калодка:

– Працую ў ААТ “Граніт-Агра” тры гады, прадаўжаю бацькаву справу. У такім конкурсе ўдзельнічаю ўпершыню, вельмі цікавы новы вопыт у нестандартнай сітуацыі. Прыемна, што сёння атрымаў прыз як самы малодшы ўдзельнік, думаю, мае галоўныя дасягненні яшчэ наперадзе. Дзякуй арганізатарам за прызы і ўсім удзельнікам – за цікавую барацьбу.

– Якія адчуванні ад перамогі? З кім будзеце святкаваць?

Пётр Маложын:

– Нечакана, што стаў лепшым аратым, гэта першы мой такі конкурс. Асабліва не рыхтаваўся да яго, працаваў, як і заўжды, выконваў заданні кіраўніцтва і намечаныя аб’ёмы работы. Шчыра прызнаюся, без добрай тэхнікі не было б такіх вынікаў. Поле патрапіла складанае, гліністае, аднак не падвёў трактар, новы, надзейны. Дапамагла і практыка: каля чвэрці стагоддзя працую механізатарам, праўда, з плугамі толькі год. Раздзялю радасць перамогі з блізкімі людзьмі, якія больш за ўсіх перажывалі, ужо чакаюць мяне з гасцінцамі.

– У чым сакрэт майстэрства?

Юрый Варган:

– Дзедава школа! Дзядуля і дзядзька – вопытныя механізатары, якія працавалі ў Міроўшчыне, перадалі мне каштоўны вопыт. Гэта мой першы конкурс аратых – і адразу перамога! У КСУП “Жукоўшчына” працую з 2005 года, пераважна заняты на сяўбе, толькі два гады, як асвоіў ворыва. У конкурсе аратых удзельнічаў на надзейным МТЗ-3522. Вядома, у рабоце не бывае ўсё гладка, даводзілася праводзіць невялікія рамонты ў полі, да якіх я быў падрыхтаваны, меў з сабой інструменты і дэталі.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

ГрадусПлюс. Гаспадара няма. Хто будзе касіць?

У рэдакцыю газеты “Перамога” звярнулася жыхарка райцэнтра з пытаннем, якое даўно яе непакоіла: – Праз…

5 часов ago

Са святам, эканамісты Дзятлаўшчыны!

30 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень эканаміста. Ад імя кіраўніцтва раёна работнікаў гэтай важнай прафесіі…

6 часов ago

Дзяржаўтаінспекцыя праверыць сельгастэхніку

У час правядзення ўборачнай кампаніі ў Дзятлаўскім раёне інспектары МА ДАІ Слонімскага РАУС наведаюць аграпрамысловыя…

6 часов ago

Камбайны – на старце жніва-2026

Ужо зусім хутка на Дзятлаўшчыне пачнецца ўборачная кампанія. Напярэдадні камісія на чале з першым намеснікам…

7 часов ago

Навіны бібліятэкі. Казкі з куфэрка і “Магія чытання”

З 2024 года Дзятлаўская раённая бібліятэка прымае ўдзел у праекце бібліятэчнага тэатра кніжных прадстаўленняў “Магія…

7 часов ago

Навіны бібліятэкі. Кніжнае дзяцінства: чытаем разам

Кніга – верны і незаменны спадарожнік дзяцінства. Менавіта яна з першых гадоў жыцця вучыць маленькага…

7 часов ago