Юрый Назаранка: “Сітуацыя кантралюемая”

24 сакавіка на Дзятлаўшчыне прыём грамадзян і юрыдычных асобаў правёў першы намеснік міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Юрый Назаранка.

Са сваімі праблемамі да Юрыя Генадзьевіча звярнуліся двое жыхароў нашага раёна.

Вось што на гэты конт адзначыў сам першы намеснік міністра:

– Прыём грамадзян прайшоў у нармальным рабочым рэжыме. Адзін зварот тычыўся сямейна-бытавой праблемы – канфліктнай сітуацыі з суседзямі. Канфлікт гэты працяглы і застарэлы, прымаюцца пэўныя меры рэагавання з боку органаў унутраных спраў, магчыма, яны крыху недастатковыя, таму будзем разбірацца ў сітуацыі, высвятляць прадметнасць, адпрацоўваць гэта пытанне, каб у далейшым праблемных момантаў паміж суседзямі не было.

Другая заяўніца выказала незадаволенасць расследаваннем крымінальнай справы, гэта ў большай ступені тычыцца кампетэнцыі Следчага камітэта, таму заяву жанчыны я перадам у следчы апарат для правядзення больш дасканалай праверкі.

У цэлым жа сітуацыя ў Дзятлаўскім раёне кантралюемая па ўсіх пазіцыях.

Паколькі 21 сакавіка Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка правёў вялікую нараду з сілавым блокам краіны, то цікава было даведацца ў Юрыя Назаранкі, на што была звернута асноўная ўвага, ці чакаць карэнных змяненняў у рабоце органаў унутраных спраў.

– Кіраўніком дзяржавы былі пастаўлены канкрэтныя задачы для Міністэрства ўнутраных спраў, у большай ступені яны тычыліся міліцыі грамадскай бяспекі, за якую я адказны. Плануецца актывізаваць правядзенне прафілактычнай работы сярод непаўналетніх па зніжэнні злачыннасці і нарказалежнасці, больш увагі будзе звернута і на іх карысную занятасць на канікулах. Прадоўжыцца работа па зніжэнні рэцэдыўнай злачыннасці і па лініі дзяржаўтаінспекцыі. Напярэдадні пасяўной кампаніі Прэзідэнтам пастаўлены задачы і па рабоце ў аграпрамысловым комплексе, якую будзем весці ва ўзаемадзеянні з мясцовымі органамі ўлады. Увогуле, быў акрэслены дастаткова шырокі комплекс спраў, таму нам ёсць над чым працаваць. Задачы па розных кірунках дзейнасці пастаўлены і іншым сілавым структурам.

Асаблівых новаўвядзенняў не адбылося. Па некалькіх напрамках з ініцыятывы Міністэрства ўнутраных спраў і іншых дзяржаўных органаў будуць уносіцца пэўныя змяненні ў заканадаўчыя акты, у першую чаргу гэта тычыцца педафіліі – з ёю будзем змагацца больш сур’ёзна.

Кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу сілавікоў на тым, каб мы паступова вярталіся ў нармальнае русла і маглі працаваць так, як працавалі органы ўнутраных спраў да 2020 года. Безумоўна, адсочваюцца пэўныя моманты па экстрэмізме і работу гэту не спыняем, але стараемся не акцэнтаваць на ёй увагу, працаваць з людзьмі, тлумачыць, прафілакціраваць.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

40 секунд ago

Ведае ўчастковы. Не парушайце спакой суседзяў

Пытанне: летам у дварэ нашага шматпавярховага дома часта збіраюцца шумныя кампаніі, якія ўжываюць спіртныя напоі,…

39 минут ago

В Слонимском районе задержали иностранца за дачу взятки сотрудникам ГАИ

В Слонимском районе задержали 38-летнего гражданина другой страны, который пытался дать взятку сотрудникам милиции, сообщает…

44 минуты ago

Маладая падмога

Стала добрай традыцыяй, што на збожжасушыльных комплексах, акрамя вопытных работнікаў, у сезон працуе моладзь. Да…

48 минут ago

У камандзе з бацькам

Пакуль на перадавой жніва механізатары і аграномы прадаўжаюць бітву за ўраджай, тылы надзейна прыкрываюць работнікі…

51 минута ago

Жатва на Гродненщине: намолочено почти 300 тысяч тонн зерна

В районах области продолжается массовая уборка зерновых и зернобобовых культур (без кукурузы, гречихи и проса).…

3 часа ago