Юрый Габрусік: “Чакаем кансалідацыі грамадства і канкрэтных задач на пяцігодку”

Менш за месяц засталося да VI Усебеларускага народнага сходу, таму на Дзятлаўшчыне актыўна прадаўжаецца абмеркаванне дасягненняў і задач на перспектыву.

Сваімі думкамі на гэты конт падзяліўся яшчэ адзін наш зямляк – намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “Новаяльнянскі камбінат хлебапрадуктаў” Юрый Габрусік.

– За апошнія гады работы адкрытае акцыянернае таварыства “Новаяльнянскі камбінат хлебапрадуктаў” змагло захаваць працоўны калектыў у ранейшым складзе. Да нас па-ранейшаму прыходзяць маладыя спецыялісты, пэўная іх колькасць застаецца тут працаваць. Штогод у нас назіраецца рост заработнай платы. Не скасаваны сацыяльны пакет для работнікаў. Да святаў людзі атрымліваюць харчовыя наборы і грашовыя сертыфікаты на пэўную суму, якія можна атаварыць у гандлёвай сетцы Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства для набыцця як харчовых, так і прамысловых тавараў.

Ад VI Усебеларускага народнага сходу, які павінен сабраць на адной пляцоўцы нашых суайчыннікаў рознага ўзросту з розных сфераў дзейнасці і рэгіёнаў, мы чакаем разгляду самых актуальных пытанняў і ўнясення па іх канструктыўных прапановаў. Упэўнены, што калі паспяхова будуць працаваць беларускія прадпрыемствы і гаспадаркі, абавязкова будзе расці ўзровень жыцця і дабрабыт грамадзян. А таму мы спадзяёмся даведацца аб канкрэтных задачах і мэтах на наступную пяцігодку, а таксама шляхах іх дасягнення для кожнай галіны эканомікі. Не менш чакаем ад усерэспубліканскага форуму кансалідацыі беларускага грамадства, бо толькі разам, сваёй стваральнай працай на месцах, мы зможам палепшыць наша жыццё.

Ірына СТЫРНІК    

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

О принимаемых мерах по защите потребительского рынка от поступления некачественной и небезопасной продукции

За текущий период 2026 года специалисты ГУ «Дятловский районный ЦГЭ» охватили контрольными (надзорными) мероприятиями 48…

31 минута ago

Ахова працы. Тэма, якая заўжды ў прыярытэце

5 жніўня пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі прайшло пасяджэнне камісіі па прафілактыцы вытворчага…

1 час ago

Канікулы-2026

Бяспека ў дзеянні У выхаваўча-аздараўленчым дзённым летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы адбыўся тэматычны дзень…

3 часа ago

Па тэме з аналітыкай. Што варта ведаць гаспадарам тэлефонаў Apple iPhone?

Тэма Многія сучаснікі выбіраюць для сябе мабільныя тэлефоны Apple iPhone Праблема Пачасціліся выпадкі блакіроўкі такіх…

4 часа ago

Поможем Ивану Ашуркину

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

6 часов ago

Дзяржаўная падтрымка. Адрасная дапамога на падрыхтоўку да школы

У жыцці любога чалавека могуць скласціся абставіны, з якімі не заўжды справішся ўласнымі сіламі. У…

6 часов ago