На Дзятлаўшчыне прайшоў раённы этап рэспубліканскай ваенна-патрыятычнай гульні “Зарнічка”.
Удзел у ім прымалі каманды акцябрат-зарнічнікаў дзевяці піянерскіх дружын установаў адукацыі раёна. Адкрыццё сустрэчы пачалося з узняцця Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, што надало падзеі асаблівую ўрачыстасць.

Гульня “Зарнічка” традыцыйна ўключае ў сябе некалькі намінацый, скіраваных на развіццё ў дзяцей пачуцця патрыятызму, пашырэнне ведаў аб гісторыі і нацыянальных сімвалах краіны, а таксама ўдасканалення навыкаў каманднага ўзаемадзеяння і спартыўнай загартоўкі. Сёлета ўдзельнікі спаборнічалі ў наступных іспытах: агляд строю акцябрацкіх войскаў “Будзь гатовы!”, спаборніцтвы “Маленькія грамадзяне вялікай краіны” і “Вылучэнне”.

Падрыхтоўку і спрыт каманд ацэньвала журы, у састаў якога ўваходзілі начальнік групы прызыву на ваенную службу ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна Аляксандр Зайцаў, старшыня раённага савета ГА “БРПА” Ірына Мішчанка, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Наталля Пазняк.







“Зарнічка” ў чарговы раз пацвердзіла сваю значнасць у якасці пляцоўкі для выхавання маладога пакалення ў духу патрыятызму, грамадзянскасці, любові да Радзімы. Усе каманды годна справіліся з заданнямі. Лепшыя вынікі паказалі акцябраты-зарнічнікі Казлоўшчынскай сярэдняй школы. Менавіта яны прадставяць Дзятлаўскі раён на абласным этапе гульні.



Пасля напружанай барацьбы другое месца падзялілі каманды гімназіі № 1 і сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы, Гезгалаўскай сярэдняй школы імя М. І. Нядзеліна і Круцілавіцкай базавай школы.
На трэцяй пазіцыі аказаліся каманды сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча, Новаяльнянскай, Хвінявіцкай, Дварэцкай сярэдніх школ.



Дар’я БУРДУН,
карэспандэнтка медыяцэнтра “КУБ” Дзятлаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае