“Юны віртуоз” сабраў таленты

Абласны фестываль-конкурс маладых выканаўцаў на баяне і акардэоне “Юны віртуоз” у сакавіку сабраў у Гродзенскім дзяржаўным музычным каледжы больш за сотню навучэнцаў дзіцячых школаў мастацтваў Прынёманскага краю.

Актыўны ўдзел у конкурсе прыняла Дзятлаўская дзіцячая школа мастацтваў.

Адразу дзевяць нашых баяністаў розных узроставых груп прыехалі ў Гродна, каб прадэманстраваць свае выканальніцкія навыкі.

Перш чым трапіць на конкурс у абласны цэнтр, усе яны прайшлі папярэдні адбор у раёне і былі гатовы да сур’ёзнай канкурэнцыі. Выступленні нашых землякоў атрымалі дастойную ацэнку журы. У старэйшай групе баяністаў дыплом лаўрэата другой ступені заваявала Алеся Шыпіла (настаўнік Сяргей Жалязоўскі), граматай за ўдзел у конкурсе адзначана Валерыя Шалесная (настаўніца Наталля Лішык).

У групе баяністаў сярэдняй узроставай катэгорыі граматамі за паспяховыя выступленні адзначаны Дар’я Іода (настаўніца Наталля Лішык), Аляксандра Нячай (настаўнік Сяргей Жалязоўскі); граматы за ўдзел у конкурсе атрымалі Мілана Шэўка (настаўніца Ірына Цыгель), Уладзіслаў Русін (настаўніца Ларыса Лісоўская).

У малодшай узроставай катэгорыі баяністаў лаўрэатам конкурсу трэцяй ступені і ўладальніцай адпаведнага дыплома стала Лізавета Ахрамовіч (настаўнік Сяргей Жалязоўскі); граматай за паспяховае выступленне адзначаны Ілья Скерсь (настаўнік Сяргей Жалязоўскі); грамату ўдзельніка конкурсу атрымаў Арцём Валяк (настаўніца Ларыса Лісоўская).

Варта зазначыць, што некаторыя баяністы не ўпершыню прымаюць удзел у сур’ёзных музычных конкурсах. Так, Алеся Шыпіла, Лізавета Ахрамовіч, Ілья Скерсь пабылі на ІІІ Міжнародным конкурсе “Мой сябар баян”, які праходзіў 19-21 лютага 2020 года ў Гомелі. За званне лепшых тут спаборнічалі выканаўцы з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы.

Алеся Шыпіла была таксама ўдзельніцай ІІІ Міжнароднага музычнага конкурсу “АССО PREMIUM” у горадзе Рэчыцы. Там яна дэманстравала свой выканальніцкі талент разам з юнымі музыкантамі з Украіны, Расіі, Малдовы, Польшчы, Літвы, Латвіі. Цяпер Алеся старанна займаецца і рыхтуецца да паступлення на музычную спецыяльнасць.

А нядаўна навучэнцы Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў прадэманстравалі свае здольнасці на адборачным туры рэспубліканскага музычнага конкурсу “Львёнок”, відэаматэрыялы з запісамі выступлення лепшых выканаўцаў ужо накіраваны на завочны тур конкурсу ў Ліду, педагогі ўстановы спадзяюцца, што іх вучні паспяхова выступяць і ў трэцім заключным туры конкурсу, які чакаецца.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

5 часов ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

5 часов ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

7 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

7 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

7 часов ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

10 часов ago