Юная дзятлаўчанка – сярод лепшых патрыётаў Гродзеншчыны

Навучэнка гімназіі № 1 горада Дзятлава Дар’я Бурдун пры падтрымцы Дзятлаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі дастойна прадставіла Дзятлаўскі раён на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу «Я патрыёт сваёй краіны», які праходзіць у рамках культурна-адукацыйнай патрыятычнай акцыі «Цягнік Памяці».

На сцэне Гродзенскага абласнога Палаца творчасці дзяцей і моладзі 29 удзельнікаў з установаў агульнай сярэдняй адукацыі рэгіёна  дэманстравалі свае дасягненні ў навуковай і даследчай дзейнасці, раскрывалі асабістыя гісторыі і дзяліліся шчырымі пачуццямі да Радзімы ў намінацыі “Візітоўка”.

Выступленне Дар’і Бурдун стала адным з самых яркіх. Журы высока ацаніла яе работу, і па выніках конкурсу яна была ўзнагароджана дыпломам І ступені. Наперадзе ў Дар’і – удзел у рэспубліканскім этапе. Пажадаем ёй натхнення, упэўненасці і новых перамог.

Марына СЕРБІН,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце гімназіі № 1 г. Дзятлава

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Выязная калегія ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама праходзіць на Дзятлаўшчыне

У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…

10 часов ago

Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…

11 часов ago

Работы на фінішнай прамой

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…

11 часов ago

«От нас кое-что зависит». Лукашенко высказался о роли Беларуси в структуре европейской безопасности

Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…

12 часов ago

В Беларуси установлен перечень заготовителей и объемы закупок сельхозпродукции для госнужд на 2027 год

Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…

12 часов ago

Спрашивали? Отвечаем…

Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…

12 часов ago