Дзякуючы рабоце камунальнай службы раёна, мы атрымліваем ваду і цяпло, ходзім па чыстых вуліцах і дварах, любуемся зялёнымі насаджэннямі ў горадзе.
Аднак, акрамя выканання бягучых клопатаў, Дзятлаўскае РУП ЖКГ рэалізуе шэраг грунтоўных праектаў, якія мяняюць да лепшага наш раён. Мінулы год не стаў выключэннем. На працягу гэтага часу прадпрыемства паспяхова завяршыла наступныя праекты:
— мадэрнізацыю і добраўпарадкаванне дваровай тэрыторыі мікрараёна па вуліцы Перамогі ў Дзятлаве;
— будаўніцтва станцыі абезжалезвання вады ў аграгарадку Раклевічы;
— асфальтаванне вуліцы Азёрнай у Дзятлаве;
— бягучы рамонт каналізацыйна-помпавай станцыі і сетак каналізацыі ў аграгарадку Вензавец;
— будаўніцтва каналізацыі да жылых дамоў па вуліцах Высоцкага, Булата, Маладзёжнай у Дзятлаве;
— аптымізацыю сетак водазабеспячэння ў гарпасёлку Наваельня з падключэннем свідравіны да станцыі абезжалезвання вады;
— падключэнне свідравіны да станцыі абезжалезвання ў Дзятлаве;
— капітальны рамонт жылога дома № 21 па вуліцы Чапаева і дома № 22 па вуліцы Перамогі ў Дзятлаве;
— тэхнічную мадэрнізацыю з заменай катлоў у кацельнях вёсак Таркачы і Лапушна;
— бягучы рамонт дваровай тэрыторыі па вуліцах Кастрычніцкай і Камсамольскай у райцэнтры, вуліцы Чырвонаармейскай, 39 у Наваельні;
— бягучы рамонт пешаходнай дарожкі па вуліцы Кірава ў Дзятлаве;
— бягучы рамонт помніка Я. Фогелю і П. Пятрову ў Дзятлаве, помніка ў гарпасёлку Наваельня;
— распрацоўку праектна-каштарыснай дакументацыі на капітальны рамонт лазнева-аздараўленчага комплексу;
— распрацоўку праектнай дакументацыі на рэканструкцыю ачысных збудаванняў у горадзе Дзятлаве.
Каб не збаўляць тэмпы, эфектыўна працаваць сёння і ў будучым, камунальная служба раёна штогод праводзіць абнаўленне тэхнічнага аснашчэння. Так, за мінулы год прадпрыемства набыло грэйдар, бульдозер, аўтамабілі “Газель”, “Лада-веста”, УАЗ-390945, прыбіральную машыну, навясную касілку і паўпрычэп.
Няхай гэты год стане для камунальнай службы раёна не менш плённым і насычаным.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…
Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…
Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…
9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…